ЮНЫЯ ПРАЦАЎНІКІ
Не сагрэла пакуль яшчэ сонейка нас цёплымі вясеннімі промнямі, не сышоў цалкам снег і не высахла зямля, а дзеці ў аграгарадку Друцк ужо наводзяць парадак. Па ўласнай ініцыятыве яны вырашылі ўбраць каля нежылога дома па вуліцы Цвяточнай.
Алёна Гумінская (злева на здымку) вучыцца ў 3-м класе ў Друцкай базавай школе-садзе, Маша і Глеб Вятошкіны — адпаведна ў 5-м і 1-м класах сярэдняй школы № 1 горада Талачына. Брат і сястра часта прыязджаюць сюды да бабулі, тут у іх шмат сяброў.
Амаль увесь свой вольны час юныя памочнікі праводзяць на вуліцы. Свежае паветра і рухомыя гульні ім больш даспадобы, чым тэлевізар і камп’ютар. Цэлы дзень поўніцца наваколле іх звонкімі галасамі і вясёлым смехам.
Светла і радасна становіцца на душы, калі бачыш такую шчырую, руплівую працу.
С. МАРЦЫНКЕВІЧ.