ЖЫЦЦЁ, АБАРВАНАЕ Ў САМЫМ РОСКВІЦЕ

24 апреля 2012 6:00

На сцяне ў хаце Міхаіла і Валянціны Шчарбінскіх у Засценках вісяць два мужчынскія партрэты ў адной рамцы. З правага боку – бацька, у форме часоў Першай сусветнай вайны, з левага – сын, удзельнік Вялікай Айчынай.

– Гэта бацька яе, – гаворыць Міхаіл Іванавіч, ківаючы на рамку і на жонку, – у рэвалюцыю, ну, калі немцы яшчэ першы раз прыходзілі.

У Другой сусветнай ён ужо не ўдзельнічаў, узрост не дазваляў. Якіх-небудзь яго расповедаў пра вайну Валянціна Сцяпанаўна не памятае, таму што цяпер і самой ёй многа гадоў – цяжка прыгадваць розныя дэталі з далёкага мінулага. Не змагла б яна расказаць нічога і са слоў брата, бо ён загінуў, хутчэй за ўсё, у першыя дні пасля другога нападу Германіі.

– Пайшоў раней на год служыць у армію, – успамінае яна. – Мама, тата кажуць: “Што ты, хай бы ты яшчэ пагуляў, паработаў”, а ён:  “Не хвалюйцеся, адслужу, раней пайду – раней прыйду”. І не прыйшоў. Служыў у Кіеве, у ахове быў, і ў першую ноч, напэўна, яго там і разбамбіла. Былі там, у Кіеве, нашы вясковыя, і з ім сустракаліся, у госці хадзілі часта і яго запрашалі, але пасля таго ніколі ўжо больш яго не бачылі.

Колькі энэргіі, імкнення да дзейнасці і любові да жыцця было ў гэтага маладога чалавека, калі ён нават у армію папрасіўся раней за тэрмін! І колькі ён, напэўна, мог бы зрабіць, дасягнуць, калі б жыццё не абарвалася ў самым росквіце, на ўздыме юнацкага энтузіязму і ўпэўненасці ў сваіх сілах, у сваёй добрай будучыні…

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене