ДЗІКІЯ КАБАНЫ ПАДОХЛІ З ГОЛАДУ

30 апреля 2012 14:36

Факты падзяжу дзікіх кабаноў давялося расследаваць напрыканцы красавіка камісіі ў складзе прадстаўнікоў ветэрынарнай службы, лясгаса, раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

У лясным масіве недалёка ад Лагаўшчыны раней было выяўлена некалькі трупаў кабаноў-сяголеткаў без слядоў гвалтоўнай смерці, у тым ліку агнястрэльных раненняў. Адразу ўзнікла падазрэнне на якую-небудзь заразную хваробу. На шчасце, яно не апраўдалася. Але радавацца таксама няма чаму, бо жывёліны памерлі ўсё ж у пакутах, і самі не парадаваўшыся жыццю, і паляўнічых не парадаваўшы сабой у якасці здабычы.

Адзін труп быў ускрыты, унутраныя органы ўзятыя на даследаванне.

У выніку выяўлены наступныя паталагічныя змяненні: вярхушкі лёгкіх з прыметамі запалення (зменены колер, адрэзаны кавалак тоне ў вадзе), ачагі запаленняў у тонкім і тоўстым кішэчніках (катаральнае запаленне). Акрамя таго, кабан вельмі знясілены (худы, поўнасцю адсутнічае тлушч, нават на сэрцы, дзе ён знікае ў самую апошнюю чаргу), страўнік і тонкі кішэчнік зусім пустыя. На аснове ўсіх даследаванняў быў пастаўлены наступны дыягназ: ачажок пнеўманіі, катаральны энтэрыт, катаральны каліт, агульная дыстрафія мышачнай тканіны. Прычынамі, якія выклікалі захворванне і падзеж, названыя доўгае галаданне ў зімовы перыяд і спажыванне ў ежу малапрыдатнай расліннасці.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене