ЗАБЫЦЬ ПРА ГЭТА НЕМАГЧЫМА

11 мая 2012 13:02

67 год прайшло з дня Вялікай Перамогі савецкага народа ў той жудаснай вайне. Тых, хто каваў яе ў няпростых баях з нямецка-фашысцкім ворагам, сёння сярод нас засталося няшмат. У сераду на гэтым тыдні падчас правядзення ўрачыстага мітынгу каля Кургана Славы ў Талачыне жыхары і госці нашага горада сардэчна аддавалі даніну павагі іх мужнасці, гераізму, самаадданасці.

— Сённяшнім мірным жыццём, магчымасцю працаваць і дасягаць новых здабыткаў мы абавязаны ў першую чаргу вам, дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, і тым, хто здабываў перамогу цаной свайго жыцця, — зазначыў на мітынгу старшыня Талачынскага райвыканкама Аляксей Сілівестравіч Гарнак. — Сённяшняе свята, Дзень Перамогі, застанецца найважнейшым у гісторыі нашай краіны назаўсёды.

За пазбаўленне ад акупантаў наша рэспубліка заплаціла вельмі дарагой цаной — мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок. Але нішто не зламіла нашых людзей, не адняло ў іх права жыць свабодна. Пра гэта ў сваіх выступленнях яшчэ раз узгадалі і павіншаваўшыя ветэранаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Васільевіч Анюхоўскі, благачынны цэркваў Талачынскага раёна протаіерэй Аляксандр Лазука.

У гэты незабыўны знамянальны дзень адбылася прыемная падзея і ў жыцці маленькіх грамадзян нашага горада, якім ва ўрачыстай абстаноўцы завязалі піянерскія гальштукі. Больш старэйшым уручылі білеты членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Удзельнікі мітынгу мінутай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся дадому з крывавых палёў баявых дзеянняў, да помніка на Кургане Славы былі ўскладзеныя шматлікія вянкі і жывыя кветкі.

Мітынгі ў гэты і папярэдні яму дзень прайшлі і ў іншых населеных пунктах раёна. Памяць аб тых гераічных днях і падзеях, подзвігах нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў будзе жыць у сэрцах назаўсёды.

І. СНАРАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене