РАДАСЦЬ ТВОРЧАСЦІ, ПАДАРАВАНАЯ РОДНАЙ ЗЯМЛЁЙ

17 мая 2012 6:00

Ніводнае значнае свята не абыходзіцца без выставы Дома рамёстваў. Ці вялікі “Горад майстроў” на ўвесь сквер, ці сціплая, адзінокая, але ад гэтага не менш яркая і прыцягальная для прахожых палатка – таленавітыя землякі заўсёды гатовыя парадаваць нас сваімі творамі.

9 мая, вяртаючыся з мітынга, кожны жадаючы мог ці проста паглядзець на цудоўныя вырабы з саломкі, лазы, гліны, на вышыўку, ці набыць тое, што асабліва спадабалася. І жадаючых, як звычайна, аказвалася нямала, асабліва жанчын і дзяцей.

У хмурны дзень тут было нібыта святлей і ўтульней – ад вясёлых, яркіх, сонечных колераў, ад цеплыні і шчырасці, якую ўкладваюць мастакі ў тую прыгажосць, што выходзіць з-пад іх рук.

Асабліва яскрава бачыцца, адчуваецца, усведамляецца яна ў Дзень Перамогі. Прыгажосць, створаная людзьмі, якія нарадзіліся на нашай свабоднай зямлі і знаходзяць радасць, натхненне, свабодна жывучы на ёй. Яна, родная зямля, поўная непаўторных краявідаў, з багатай, старажытнай гісторыяй, культурай, традыцыямі, падказвае ўсё новыя і новыя, бясконцыя ідэі для творчасці. Так было і будзе заўсёды, пакуль існуе наша дзяржава, пакуль жыве наш народ.

У. МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене