КАЛІ НЕ ПРАМАРУДЗІМ — З КАРМАМІ БУДЗЕМ

30 мая 2012 6:00

Ад поглядаў кіраўніка на вядзенне спраў у шмат чым залежыць вынік дзейнасці ўсяго калектыву. Таму няма падстаў хвалявацца, што ў ААТ “Абольцы” важную справу нарыхтоўкі кармоў павядуць у памылковым накірунку. У гэтым мы пераканаліся, калі сустрэліся ў пятніцу на мінулым тыдні з дырэктарам прадпрыемства Мікалаем Працэўнікавым.

Мікалай Іванавіч заўважыў, што, нягледзячы на некаторую тэхнічную няўпраўку (засталіся непадрыхтаванымі граблі), да касавіцы прыступілі з 24 мая.

— Травы падышлі, гэта адназначна, — зазначыў ён. — Сена з такіх траў — гэта сена. А калі яны ўжо вышэй за мяне, то нікому такое не трэба. Нават на сянаж перарослыя травы не годныя. Паглядзеўшы рэальна, мы ўжо спазняемся ў тэрмінах. А калі кармы ніякія, такія ж атрымліваюцца ўдоі, такое ўсё…

Як мы пераканаліся, справа не ў жаданнях, а ў магчымасцях. Яны ж, зразумела, абмежаваныя. Адно трэба адрамантаваць, а не меншая патрэба і ў набыцці новых грабляў. Таму, раздзяліўшы вырашэнне пытання на два этапы, тут узяліся ў першую чаргу за нарыхтоўку сена, 14 мільёнаў рублёў выдзелілі на рамонт рэдуктара для ГВР-6,2. А пад нарыхтоўку сенажу спатрэбіцца браць і ГВР-630 вытворчасці Бабруйскаграмаша, іх кошт 54 млн. рублёў.

Тут разумеюць, што такія, як сёлета, травы грэх было б не ўбраць. Як ніколі за апошнія гады радуюць канюшына, травяныя сумесі, ды і плошчаў хапае.

У тым, што задуманае падмацоўваюць справамі, таксама пераканаліся. На полі за вёскай Клябань сустрэлі робячага на УЭС-250 з КПР-9 механізатара Валерыя Лямніцкага. Ён таксама пацвердзіў наконт добрых сёлетніх траў.

— З боку кіраўніцтва, — заўважыў Валерый Віктаравіч, — усё арганізаванае як трэба. І травы ў радасць. Чакаць нечага. Наадварот, трэба спяшацца, не загаворваць сітуацыю і не марнаваць час…

Справядлівая заўвага вопытнага ў вясковых клопатах працаўніка. У першы ж дзень сутыкнуўся і ён з рознымі, хоць і па дробязях, паломкамі. Значны час спатрэбіўся на наводку касілкі, паклаў у пракосе дзесьці гектараў з пяць. На наступны дзень было прасцей. Былі ў гаспадарцы з раніцы, а ў пракосах ляжала каля дзесяці гектараў…

У “Абольцах” разумеюць: кармы зараз на вагу золата. І будуць рабіць ўсе захады — з кашэннем, прасушваннем і правяльваннем масы, адвозкай і трамбоўкай, каб з першага ўкосу нарыхтаваць для грамадскага статка ў поўным аб’ёме сенца і не менш за 70% ад неабходнага сенажу. Увесь сянаж будзе закладзены ў падрыхтаваныя для яго размяшчэння блакіраваныя траншэі.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене