БЕЗ ІХ КЛОПАТУ І ПРАЦЫ ЗЯМЛЯ НЕ ДАСЦЬ УРАДЖАЮ

2 июня 2012 6:00

Нямала работ акрамя ўласна меліярацыйных выконвае Талачынскае ПМС. Ачыстка палёў, знос старых збудаванняў, планіроўка мясцовасці… Да таго ж працаваць даводзіцца нярэдка і за межамі раёна: у Крупскім (ААТ “Кляновічы”), Бялыніцкім (будаўніцтва дарогі). І галоўнае, што пры гэтым удаецца ўкладвацца ў тэрміны, выконваць планы па рэканструкцыі і доглядзе сваіх меліярацыйных сістэм.

У цяперашні час вядуцца работы па рэканструкцыі сістэм на землях ААТ “Абольцы” і УП “Рыдамльскі”. Напрыклад, плошча сістэмы “Рыдамльскі-1″ 92 гектары. Тут неабходна пракласці 18 кіламетраў і 650 метраў дрэнажу. Па стане на канец мая было пракладзена ўжо 9 кіламетраў і 34 метры.

ПРАКЛАДВАННЕМ ДРЭНАЖУ ЗАЙМАЮЦЦА МАШЫНІСТ АЛЯКСАНДР ХАДНЕВІЧ, РАБОЧЫ ВІКТАР МЯДЗВЕЦКІ І ТРУБАЎКЛАДЧЫК ІГАР РАДЗЮКОЎ.

— Здаваць аб’ект трэба ў верасні, — расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства Нікалаевіч А.Л., — але пастараемся паспець нават да жніўня. Поле гэтае цяпер не выкарыстоўваецца з-за вялікай вільготнасці, а ўжо сёлета можна будзе сеяць азімыя. Мяняем стары дрэнаж, дадаткова капаем канаву ўздоўж лесу.

Угрызаецца ў зямлю стары ЭТЦ — траншэйны экскаватар, дрэнаўкладачная машына 80-х гадоў выпуску, незаменная яшчэ і сёння (нездарма над яе ўдасканаленнем працуе Коханаўскі экскаватарны завод). Паступова, метр за метрам укладваюцца замест старых новыя керамічныя трубкі, па якіх зноў свабодна пацячэ вада — і поле высахне, стане прыдатным для нармальнага вядзення сельгасработ. А людзі з незвычайнай тэхнікай адправяцца далей, у іншыя мясціны, дзе зямля без іх дапамогі не зможа прыносіць усім нам карысць — даваць  ураджаі.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене