ТУРЗЛЁТ ПРАЙШОЎ ЦІКАВА І ЗАПАМІНАЛЬНА

6 июня 2012 6:00

Чарговы турыстычны злёт школьнікаў раёна сёлета прайшоў у асаблівай атмасферы. Ён быў прымеркаваны да 90-годдзя піянерскай арганізацыі.

— Адчувалася гэта ва ўсім, а асабліва — у конкурсе патрыятычнай песні, — расказала старшыня раённай піянерскай арганізацыі, дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Шылала Г.Р. — Мы прысвяцілі яго памяці Ларысы Гвоздзевай. Яна стаяла на чале піянерскага руху ў раёне, узначальвала наш Дом піянераў, кіравала клубам “Пошук”, пад яе апекай знаходзіўся Пакой піянерскай славы (своеасаблівы музей гісторыі піянерыі ў Талачынскім раёне). Гэта была жанчына, шчыра адданая сваёй справе, укладвала ў яе ўсю душу і сілы.

Зразумела, двухдзённае жыццё на ўлонні прыроды было насычанае спартыўнымі спаборніцтвамі. Паласа перашкод, арыентаванне на мясцовасці, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі — колькі цікавых, займальных забаў прапанавалі вучням арганізатары!

Праходзіла мерапрыемства пад кіраўніцтвам аддзела адукацыі ў супрацоўніцтве з аддзелам па справах моладзі (ім набыта частка прызоў) і раённай структуры ДТСААФ (арганізацыя спаборніцтваў па стральбе і прыз за перамогу ў іх).

Пасля падліку балаў за ўсе конкурсы і спаборніцтвы агульнакамандныя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае — першая школа, другое — раённая гімназія, трэцяе — Гаршчэўшчынская сярэдняя школа. Але па-сапраўднаму перамагло, зразумела, як заўсёды, сяброўства: дзеці і падлеткі з розных вёсак, з розных куткоў раёна знайшлі новых сяброў, сустрэліся са старымі, з кім даводзіцца бачыцца не кожны дзень, і яшчэ мацней адчулі, усвядомілі, што ўсе мы — грамадзяне адной краіны, якія павінны працаваць дзеля яе росквіту і быць гатовымі пры патрэбе абараніць яе.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене