ЛЮБІМАЯ ПРАЦА

10 июня 2012 6:00

ЧАСАМ НЯЛЁГКА, АЛЕ ЗАЎСЁДЫ ЦІКАВА І ПРЫЕМНА — АПРАНАЦЬ ІНШЫХ

Вераніка Гурская, Алена Хмылкова і Аксана Мядзвецкая працуюць у ТДА “Юніформ” з часу яго заснавання, хутка ўжо 4 гады. Сваімі стараннасцю і майстэрствам яны робяць важкі ўклад у паспяховую дзейнасць усяго калектыву.

— 100 касцюмаў шыюцца ў нас літаральна за 3-4 дні, заказы заўсёды выконваюцца поўнасцю, — расказвае дырэктар прадпрыемства Ірына Іванова. — Заказчыкі ёсць і са свайго раёна, і з Сенненскага, і з Круглянскага, і з Мінска, так што нагрузкі нам хапае. Але дзяўчаты з усім спраўляюцца, усё ім па сілах. Вераніка заўсёды гатовая ўзяцца за любую новую мадэль, якой бы складанай яна ні была, — і асвоіць яе, зробіць усё якасна, сумленна. Таленавітая дзяўчына Аксана, яна ў нас і майстар сваёй справы, і ў калектыве завадатар, актыўная, энергічная.

Алена прыйшла ў “Юніформ”, як і сяброўкі, швачкай, а цяпер яна тэхнолаг — вытворчы працэс пачынаецца толькі пасля таго, як яна грунтоўна, усебакова вывучыць яго тэарэтычна: расход матэрыялаў, паслядоўнасць аперацый па падрыхтоўцы новай мадэлі і г.д. І пасля ў працэсе працы яна заўсёды гатовая дапамагчы, падказаць, растлумачыць, калі ўзнікнуць якія-небудзь цяжкасці.

Халаты, курткі, касцюмы, камбінезоны, камізэлькі — у кабінеце дырэктара вялікая і маляўнічая, рознакаляровая выстава ўзораў прадукцыі. Такія прыгожыя і зручныя рэчы, запатрабаваныя ва ўсёй краіне, у многіх галінах вытворчасці! Колькі соцень і тысяч спецыялістаў на розных прадпрыемствах з задавальненнем носяць іх! І з’яўляецца гэтая вопратка на свет у невялікім, незаўважным, знешне нічым не адметным будынку ў Райцах. Але не сама па сабе з’яўляецца, а выходзіць з-пад рук сімпатычных і вясёлых, усмешлівых і шчырых дзяўчат і жанчын, якія з задавальненнем робяць сваю справу.

Справа іх, хоць і адносіцца да так званай лёгкай прамысловасці, часта бывае вельмі няпростай, патрабуе нямала цярпення і настойлівасці. Вельмі добра трэба пастарацца, пакуль наб’еш руку, прышываючы розныя спецыфічныя кішэні, петлі і іншыя нязвыклыя элементы, неабходныя на спецадзенні будаўнікам, сантэхнікам, дарожнікам… І паспець пажадана як мага хутчэй. Але для сапраўднага прафесіянала няма нічога немагчымага: вырашаюцца ўсе задачы, дасягаюцца мэты, узбагачаецца вопыт, расце майстэрства — і прыходзіць задавальненне ад усведамлення таго, што вынікі тваёй працы прыносяць карысць сотням і тысячам іншых людзей. І, можа быць, нехта з гэтых людзей сёння, у Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці, у думках падзякуе, успомніць добрым словам жанчын, з якімі сам не знаёмы, але якія паклапаціліся пра яго камфорт, хутка і якасна выканаўшы заказ па пашыве чарговай партыі спецадзення для яго фірмы.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене