ДАРОЖНЫ БІЗНЭС

13 июня 2012 6:00

УТУЛЬНАЯ ЦІШЫНЯ І ТРЫВОЖНАЕ ЧАКАННЕ НА “СЯМІ ВЯТРАХ”

Загадчык гаспадаркі пункту прыдарожнага сэрвісу “Сем вятроў” Аляксандр Спецакоў працуе тут ужо 12 гадоў. Многа цікавых субяседнікаў сустрэў ён за гэты час, многа цікавых расповедаў пачуў — і пра дарожныя здарэнні, і пра жыццё за мяжой, і пра тэндэнцыі ў сусветнай эканоміцы.

— Часцей за ўсё ў нас спыняюцца палякі, яны нашы асноўныя кліенты, Польшча — галоўны грузаперавозчык Еўропы. Часам тэлефонам-аўтаматам карыстаюцца, дапамагчы просяць. Падыдзе, паказвае на тэлефон: “Пан, тшэба до Польскі”, — гэта значыць, каб дапамаглі нумар набраць, ім цяжка з гэтым разабрацца, у кодах блытаюцца. Адпачываюць, начуюць у машынах, у іх там — як у люксавым нумары, усё ёсць: і тэлевізар, і пліта газавая, і хадзіць можна ў поўны рост.

Нягледзячы на такую назву — “Сем вятроў”, на самай справе тут зацішна і камфортна, таму што далёка ад трасы, няма ніякага шуму, толькі бачна здалёк, як машыны праязджаюць. Але гэтае відовішча — машыны, што праносяцца міма, — усё больш і больш насцярожвае, бо вельмі зменшылася колькасць кліентаў.

— Раней заязджала да нас да сарака пяці машын за дзень, а цяпер у лепшым выпадку пятнаццаць. Які ад гэтага прыбытак, за што жыць? Зарплата ў мяне апошні раз атрымалася мільён трыста.

Дарэчы, на змяншэнне колькасці кліентаў скардзяцца і на іншых пунктах прыдарожнага сэрвісу. У чым жа прычына?

— Скараціўся грузапаток, — тлумачыць Аляксандр Фадзеевіч. — З чым гэта звязана, дакладна не скажу. Можа быць, да чэмпіянату палякі рыхтуюцца, не да гэтага ім стала, а можа, расказвалі тут нам некаторыя нашы пастаяльцы, іншай дарогай сталі ездзіць, праз Прыбалтыку. Праўда, апошнім часам казахі больш з’яўляюцца, малдаване бываюць. Але што будзе далей, да чаго ўсё ідзе, не ведаю…

Асаблівага песімізму ў тоне Аляксандра Фадзеевіча няма — можа быць, таму, што сам па сабе ён аптыміст. І, хоць аптымізмам на аб’ектыўныя эканамічныя працэсы не паўздзейнічаеш і праблемы не вырашыш, адчайвацца, канечне, не варта: вялікая траса не можа пуставаць, усё павінна наладзіцца.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июнь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей