ЗАХАВАЦЬ ХАЦЯ Б ТОЕ, ШТО ЁСЦЬ

15 июня 2012 10:11

Напрыканцы мая настаўнікі і вучні раённай гімназіі па ўласнай ініцыятыве ўстанавілі на ўездзе ў парк Юзэфполле металічны знак з заклікам беражліва адносіцца да парку і прылягаючай да яго тэрыторыі.

Знак заказалі ў Оршы, яго макет распрацавала настаўніца біялогіі Інэса Рыгораўна Зайцава. Зверху на ім змешчаны надпіс, згодна з якім у парку забараняецца любая гаспадарчая дзейнасць, што наносіць апошняму шкоду. А пад надпісам — фотаздымак трактара з ссечанымі дрэвамі. Даны фотаздымак быў зроблены настаўнікамі гімназіі ў красавіку 2008 года, калі ў той дзень тут гаспадарыла піла работнікаў камунгаса. Праводзілася, як патлумачылі, санітарная высечка. Тады настаўнікі ўсталі на абарону дрэў, якія, па словах   Інэсы Рыгораўны, маглі б яшчэ як мінімум гадоў сто прастаяць. Аднак ці ўратуеш іх, калі дадзены загад “зверху”? Засталіся ад тых каштоўных парод дрэў толькі пні. Прайшоў не адзін год, а на іх месцы і да сённяшняга дня так нічога і не пасаджана.

— Вядома, даны знак — не дзяржаўнага ўзору, — гаворыць дырэктар гімназіі Уладзімір Міхайлавіч Завадскі, — а таму, магчыма, і прастаіць нядоўга. Але пакуль ён тут ёсць, хочацца, каб людзі звярнулі на яго ўвагу, адчулі, як у нас баліць душа за гэты куток прыроды, і каб таксама беражліва адносіліся да яго.

Пакуль жа назіраецца адваротнае. Паўсюль — сляды чалавечай неахайнасці. Месцы адпачынку запаланілі бутэлькі з-пад піва, гарэлкі, “газіровак”, пачкі з-пад цыгарэт, абгорткі ад чыпсаў. Сорамна становіцца за тых, хто так робіць.

А парк, між іншым, з’яўляецца помнікам архітэктуры 19 стагоддзя, ён занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Гэта адно з нямногіх (хутчэй нават адзінае) месцаў у нашым горадзе, дзе можна, абстрагаваўшыся ад усіх надзённых клопатаў, спакойна адпачыць у цішыні, ад шуму аўтамабіляў, прайсціся па вузкіх сцежках, слухаючы чароўны спеў птушак, ціхі шэлест лістоты, несціханы звон насякомых…

Але ўсё ж такі хочацца верыць у тое, што нешта зменіцца ў лепшы бок, асабліва пасля аптымістычнай навіны дырэктара Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея Ірыны Мікалаеўны Пікулік. Яна паведаміла, што парк Юзэфполле будзе ўключаны ў рэспубліканскую праграму “Паркі Беларусі”, якая ў даны момант толькі распрацоўваецца. Значыць, будучыня ў яго ёсць. І гэта радуе.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене