ЦЯЖКІЯ ЎСПАМІНЫ

20 июня 2012 6:00

ГАДЫ ЛІХАЛЕЦЦЯ І ВЫПРАБАВАННЯЎ ЗАСТАЛІСЯ Ў ПАМЯЦІ НАЗАЎСЁДЫ

Вера Рыгораўна Садоўская жыве ў вёсцы Стары Талачын, дзе нарадзілася ў 1926 годзе. Нягледзячы на  ўзрост, яскрава памятае ўсе важныя даты і падзеі свайго жыцця.

Вялікая сям’я Маркіяновічаў да рэвалюцыі жыла ў невялікай хатцы. Бацька Веры Рыгораўны рана аўдавеў. Першая жонка нарадзіла пяцёра дзяцей, занемагла і памерла. З другой, маладзейшай за яго на дваццаць гадоў, нажылі яшчэ чацвярых. Бацька з маці працавалі на спіртзаводзе (цяпер крухмальны завод), які належаў двум братам, панам Славінскім. Мужчыны гналі патаку, жанчыны займаліся ўпакоўкай дражджэй. Пасля кастрычніцкіх падзей савецкая ўлада выдзеліла лес для новай, большай хаты. Жылося нялёгка, але месца хапала ўсім. Калі старэйшыя сыны вырашылі стварыць свае сем’і, для іх было пастаўлена асобнае жытло. Усе дзеці з гэтай вялікай сям’і скончылі па чатыры класы царкоўна-прыходскай школы, навучыліся чытаць і пісаць. Вера Рыгораўна ўспамінае:

— Бацька быў няграматны, але памяць меў выдатную. Бывала, любіў, каб мы чыталі ўголас. Слухаў уважліва і ўсё запамінаў.

Да вайны яна скончыла сем класаў, здала экзамены. Якраз у вёсцы правялі радыё, па якім і пачулі страшную вестку. Ахапіла разгубленасць, роспач і расчараванне. Што цяпер? Як жыць далей? Хацелася вучыцца, атрымаць прафесію. Аднак трэба было перайначваць жыццё па законах ваеннага часу.

У вёску прыйшлі немцы, выбралі лепшыя хаты, павыганялі з іх сем’і. На той час у Маркіяновічаў было шасцёра дзяцей. Бацькі сабралі рэчы і падаліся ў вёску Слабада. Дала ім прытулак сям’я, у якой таксама было аж сямёра дзяцей. Усяго ў хаце знаходзілася пятнаццаць чалавек, пракарміць усіх было вельмі цяжка. Дапамагала кароўка, пакуль не захварэла. Малолі зерне, пяклі хлеб, ашчадна дзялілі на ўсіх. Гаравалі разам стойка, не спрачаліся і не сварыліся.

Адразу за вёскай пачынаўся густы лес. Напаўголасу людзі перадавалі адзін аднаму вестку, што з’явіліся партызаны. Неўзабаве ноччу яны наведаліся ў Слабаду. У вёсцы стаяла нямецкая вышка, і час ад часу наваколле асвятлялася ракетай. Партызаны паспяшаліся схавацца ў лесе.

Народныя мсціўцы папрасілі старэйшых з дзяцей, каб сачылі за немцамі і паліцаямі ў Старым Талачыне і перадавалі інфармацыю. Вера Рыгораўна наведвалася ў вёску быццам паглядзець сваю хату. Адначасова прыкмячала распарадак дня нямецкага гарнізона, іх узбраенне, як размяшчаецца варта, і потым расказвала партызанам. На чыгунцы паміж станцыямі Чырвоная Горка і Трацылава пачаліся выбухі. Пад адхон паляцелі варожыя эшалоны з тэхнікай. Аднойчы быў узарваны цягнік з каровамі. Немцы сабралі мясцовых жыхароў, каб закапаць астанкі загінуўшай жывёлы. Каровы, што ўцалелі, былі вельмі напалоханыя, мужчынам прыйшлося доўга лавіць іх па лесе.

Вера Рыгораўна нагадвае яшчэ адзін эпізод, калі адзін з жыхароў падгледзеў, як партызаны закладвалі чарговую міну, і паказаў немцам. Яны размініравалі чыгунку, аперацыя была правалена.

У час аблавы маладыя хлопцы і дзяўчаты былі схоплены для адпраўкі ў Германію. Яны прасілі мясцовага фельчара, каб прызнаў іх нягоднымі для працы, але ён не рашыўся. Найбольш смелыя і хітрыя пазбеглі палону, прыкінуліся хворымі. Немцы, як вядома, страшна баяліся заразы, паспяшаліся іх адпусціць. Везлі ў Германію ў вагоне для жывёлы, умовы былі нечалавечыя, многія хварэлі на  брушны тыф, некаторыя не выжылі. Цягнік з людзьмі прыбыў у нямецкі горад Гагенаў. Вера Рыгораўна папала разам з іншымі на металаапрацоўчы камбінат. Працавалі многа і цяжка на працягу 11 месяцаў. Час вызвалення прыйшоў з амерыканскімі войскамі. А потым была доўгая дарога дадому…

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене