У НОВЫМ АБЛІЧЧЫ І НА НОВЫМ МЕСЦЫ

26 июня 2012 9:25

Ферма “Дабравольск” ААТ “Абольцы”… пераязджае. Называцца яна будзе па-ранейшаму, але ў сваім новым выглядзе паўстане ўжо не каля самога Дабравольска, як раней (у водаахоўнай зоне, з-за чаго заўсёды існавала небяспека ўзнікнення розных праблем экалагічнага характару), а на супрацьлеглым канцы Абольцаў, злева, калі ўязджаць у вёску з боку дарогі Талачын — Сянно.

Фармальна, па дакументах зараз ажыццяўляецца капітальны рамонт фермы з мадэрнізацыяй. Так яно ёсць і рэальна, проста нязвыкла ўсведамляць, што ў абноўленым выглядзе аб’ект з’явіцца на новым месцы.

Работы вядуць аршанскія будаўнікі, фінансаванне — з бюджэту (цэмент, шыфер, руберойд) і за ўласныя сродкі (усё астатняе).

Пакуль што статак, які ўтрымліваўся ў “Дабравольску”, знаходзіцца на пашы, у кароўнік жывёлу прыганяюць на дойку (гэта адзіны статак, які доіцца не на полі). А восенню, калі настане час вяртацца да стойлавага ўтрымання, ужо будзе гатовая новая ферма — збудаванне плошчай 0,1659 гектара (памяшканне для ўтрымання кароў — плёначнік) на ўчастку ў 0,25 гектара. Умяшчальнасць яе ў параўнанні са старой павялічыцца — са 100 да 150 галоў. А значыць, ёсць і перспектыва нарасціць пагалоўе.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене