У НОВЫМ ФАРМАЦЕ І З НОВЫМІ ПЛАНАМІ

3 июля 2012 6:00

Што такое маладзёжнае свята? На ўзроўні невялікага раённага цэнтра яно звычайна асацыіруецца з дыскатэкай, на якую прыходзяць у большасці падлеткі. Нават раённы конкурс “Міс Талачына” ў нас пастаянна праходзіць фактычна як конкурс “Міс старшакласніца”, удзельнічаюць у ім выключна школьніцы.

А на самай жа справе афіцыйна ў нашай краіне да катэгорыі моладзі адносяцца грамадзяне ва ўзросце да 31 года ўключна, а значыць, гэта і больш сталыя, сямейныя людзі, якія нярэдка займаюць даволі значнае сацыяльнае становішча, могуць быць ужо і важнымі спецыялістамі прадпрыемстваў, і нават кіраўнікамі.

Дзень моладзі ў Талачыне сёлета паспрабавалі адзначыць у новым, нязвыклым фармаце, мэтанакіравана ахапіўшы мерапрыемствамі ўсе дэмаграфічныя групы. Быў і шашачны турнір (у ім, як правіла, удзельнічаюць малодшыя школьнікі), была і дыскатэка вечарам, а ўдзень на плошчы перад райвыканкамам маладыя бацькі — усе жадаючыя мамы і таты маглі праявіць фантазію, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў конкурсе дзіцячых калясак. Нехта багата ўпрыгожыў іх кветкамі, нехта стылізаваў пад печку, а нехта і проста падышоў да месца правядзення конкурсу без ніякай папярэдняй падрыхтоўкі — і ўсім тут былі радыя, усе атрымалі невялікія падарункі.

— Людзей прыйшло пакуль што не вельмі многа, — расказала начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Галіна Рабікава. — Гэта не дзіўна, мерапрыемства не зусім звычайнае, непрывычнае. Але прыемна, што ўсё ж знайшліся тыя, хто праявіў зацікаўленасць. Спадзяюся, што ў будучым маладыя сямейныя пары будуць удзельнічаць у падобных конкурсах яшчэ больш актыўна. А мы — аддзел па справах моладзі, раённыя структуры ГА “БРСМ” і “Белая Русь” — у сваю чаргу будзем працягваць шукаць новыя падыходы, каб арганізоўваць святы як мага больш разнастайна і займальна.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене