СІМВАЛІЧНА, ШТО ТАКІЯ СВЯТЫНІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА Ў НАШЫМ ЖЫЦЦІ

6 июля 2012 13:06

На ўездзе ў Талачын з мінскага напрамку 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адкрыты памятны знак воінам-афганцам, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.

Урачысты мітынг, прысвечаны яго адкрыццю, з’явіўся лагічным працягам мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія прайшлі зранку ў гэты дзень ля помнікаў і брацкіх магіл у горадзе і раёне. Адразу пасля ўскладання вянкоў і кветак да Кургана Славы жыхары горада і госці накіраваліся ў гэты ў зацені дрэў і мурожнай зеляніне куточак горада, дзе было ўсё падрыхтаванае да адкрыцця памятнага знака.

Усе, хто прыйшоў сюды, прыйшлі перш-наперш па абавязку сэрца, па запатрабаванні сваёй чалавечай душы. Па абстаноўцы ўспрыняцця падзеі адчувалася, што не існуе для чалавека чужога гора, трагедыі, калі гінуць чыесьці дзеці, гінуць, аддаючы сваё жыццё дзеля жыцця тысяч іншых сваіх аднагодкаў і дзеля пажыўшых на гэтай зямлі і тых, хто будзе яшчэ прадаўжаць свой род, сваю сям’ю.

Яны ж, аднолькава, як і мы, хацелі жыць, стварыць сям’ю, радаваць сваіх бацькоў. Як вядома, раны фізічныя гояцца вельмі доўга, а гэтыя, пакутныя ад успамінаў, не гояцца ніякім часам. Немагчыма зведаць нам да канца ўсё, што перажывалі ў гэты момант, момант урачыстасці, матулі гэтых назаўсёды маладых хлопцаў-герояў, якія павінны былі разам з іншымі ўскласці кветкі да помніка сваім дзецям. У куточках іх вачэй блішчэлі слёзы, а ліпеньскія кветкі ў дрыготкіх руках адлівалі нейкай своеасаблівай чысцінёй і празрыстасцю. Зусім па-іншаму павярнулася жыццё пасля трагедыі іх сем’яў і асабіста іх, матуль, — Лідзіі Цітаўны Шастаковай, Ніны Аляксандраўны Караткевіч, Ніны Пятроўны Дзянісавай…

— Горыч у сэрцы, — заўважылі яны падчас размовы, — непраходзячая. Успамінаем, як яны зрабілі свой першы крок, як вымаўлялася першае слова, як пайшлі ў першы клас, як яны радаваліся і засмучаліся. Яны былі добрыя, здольныя да працы і вучобы. Людзі нам зайздросцілі за іх таксама па-добраму…

Пасля ўступнай прадмовы вядучых з вітальным словам з нагоды адкрыцця памятнага знака да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксей Сілівестравіч Гарнак:

— Сёння на талачынскай зямлі адбываецца заслугоўваючая ўвагі падзея. У дзень святкавання Дня Рэспублікі мы адкрываем мемарыял памяці воінаў-афганцаў. У свеце існуе нямала сіл і рухаў, якія жадаюць перакрэсліць гісторыю, даць сваю ацэнку падзеям. Не стаў выключэннем і Афганістан. З усёю відавочнасцю хачу адзначыць, што гэта дарэмныя высілкі. Ніколі і нікому гэтае не ўдасца зрабіць. Людзей, якія прадэманстравалі ў выпрабавальных сітуацыях мужнасць і гераізм, у нашай краіне мы ўспрымаем не інакш, як героямі.

І не трэба перад кімсьці апускаць галаву, калі яны пачынаюць вышукваць у той вайне сваю “праўду”. Вы абаранялі, хоць і далёка ад Радзімы, усё ж такі інтарэсы сваёй краіны, свайго народа. Вы выконвалі дадзеную перад строем сяброў прысягу. Вы яе і не парушылі. Мы за гэта ў бязмерным даўгу перад вамі. Ніколі не будзе забыты подзвіг нашых землякоў, якія загінулі ў Афганістане — Яўгена Віктаравіча Дзянісава, Аляксандра Леанідавіча Залескага, Валерыя Іванавіча Іванюты, Віктара Міхайлавіча Караткевіча, Уладзіміра Віктаравіча Шастакова…

Свае кранальныя словы аб перажытым выказалі на мітынгу старшыня Талачынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Мікалаевіч Луковіч, раённы ваенны камісар Вячаслаў Сцяпанавіч Белы.

Ганаровае права адкрыць мемарыяльны знак прадастаўляецца старшыні райвыканкама Гарнаку А.С., старшыні раённага Савета дэпутатаў, воіну-афганцу Мурашку Г.Г., матулям загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, воінам-афганцам, пражываючым у цяперашні час у раёне. У цырымоніі прымалі ўдзел і родныя — жонка і дачка — воіна-афганца Леаніда Аляксеевіча Крамзукова. Ён родам з Гомельшчыны, пераехалі ў Талачын. Па стане здароўя сам Леанід не змог пабыць на ўрачыстасці.

Затым да прысутных звярнуўся протаіерэй Аляксандр Лазука.

— Мы стараемся, — адзначыў святар, — выхаваць у нашых дзяцей такое пачуццё, каб чалавек, прыходзячы ў гэты свет, жыў не дзеля сябе, а для акружаючых сябе, дапамагаў тым, каму патрабуецца дапамога. Маладыя людзі, у імя якіх адкрываецца гэты памятны знак, не лічыліся ні з чым, яны, калі спатрэбілася, і аддалі свае жыцці за сваіх блізкіх.

Мы ў апошні час шмат гаворым аб патрыятычным выхаванні. Дык вось, гэтыя людзі, імёны якіх выпісаны на памятнай пліце, і ёсць ярчайшы прыклад такога выхавання. Сённяшняя падзея, успамін аб іх стане яшчэ тым момантам, які пераканаўча паказвае, як трэба любіць свой край, яго людзей, каб ахвяраваць самым дарагім, што ёсць у цябе…

І вось да помніка, яшчэ адной святыні ў раёне, жывым ручаём, сімвалізуючым жыццё, ідуць людзі з кветкамі ў руках. Зроблены з душой, ён атрымаўся надзвычай чыстым, светлым, узнёслым. Яго стваральнікі, ініцыятары, усе энтузіясты, хто зрабіў свой пасільны ўнёсак у яго з’яўленне на зямлі, нараджаючай герояў, заслугоўваюць самых высокіх слоў падзякі. Ён будзе служыць напамінам аб лепшых сынах Айчыны, якія назаўсёды з намі ў нашых учынках, дзеяннях, у працы і нашых планах на будучыню.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене