СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ

8 июля 2012 6:00

ПРАЦАВАЦЬ СТАНОВІЦЦА Ў НЕЧЫМ І ЛЯГЧЭЙ, АЛЕ ЗАДАЧЫ ПА-РАНЕЙШАМУ СУР’ЁЗНЫЯ І АДКАЗНЫЯ

Любое прафесійнае свята адзначаецца раз на год, а таму гэтая адметная каляндарная дата можа стаць нагодай для таго, каб падвесці вынікі і пахваліцца дасягненнямі або паскардзіцца на цяжкасці, якімі была напоўненая праца за апошні час.

Калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Талачынскім раёне заўсёды можа пахваліцца добрымі вынікамі. Усе яго работнікі выконваюць свае абавязкі сумленна і паспяхова, нават атрымліваюць за гэта ўзнагароды рознага ўзроўню. Так, летась калектыў заняў трэцяе месца па рэспубліцы па выніках працы за 2010 год, сёлета 4 работнікі ўзнагароджаныя ганаровымі граматамі абласной інспекцыі.

Не было за апошні час выяўлена выпадкаў ухілення ад выплаты падаткаў, не спатрэбілася нікога прыцягваць да адказнасці праз суд. Растуць аб’ёмы паступленняў у бюджэт, нават нягледзячы на тое, што стаўкі падаткаў на прыбытак сёлета знізіліся. У гэтым заслуга і саміх дысцыплінаваных падаткаплацельшчыкаў, і падатковай інспекцыі, таму што інспектар выконвае не толькі кантрольныя ды карныя функцыі, а яшчэ павінен весці растлумачальную работу, дапамагаць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам разабрацца, правільна сарыентавацца ў патрабаваннях заканадаўства і не дапусціць яго парушэння. У святле сучасных падыходаў да работы падатковага ведамства правільным будзе нават сказаць, што такая “асветніцкая” функцыя павінна быць галоўнай.

Значна аблегчылася работа інспекцыі дзякуючы ўвядзенню электроннага дэкларавання даходаў. Падаваць звесткі праз Інтэрнэт цяпер абавязаныя прадпрыемствы з агульнай колькасцю работнікаў звыш 50-ці чалавек. Па ўласным жаданні могуць рабіць гэта і іншыя катэгорыі падаткаплацельшчыкаў. Па стане на 1 ліпеня, напрыклад, у Талачынскім раёне электронную форму дэкларавання выкарыстоўвалі 84 прадпрыемствы і 21 прадпрымальнік.

— Такім чынам аблягчаецца работа і нам, і самім падаткаплацельшчыкам, — расказвае намеснік начальніка раённай інспекцыі, начальнік аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі Алена Шэбека. — Чалавеку не трэба прыходзіць да нас, нам не трэба ўводзіць у камп’ютар пададзеныя ім звесткі, скарачаецца дакументаабарот.

— Трэба дадаць, што цяпер мы працуем з абноўленым праграмным забеспячэннем, асаблівасць якога ў тым, што нашу работу ў любы момант можа ўбачыць і інспекцыя абласнога ўзроўню, і само міністэрства, — адзначае намеснік начальніка аддзела ўліку падаткаў і эканамічнага аналізу Алена Каўрыга. — Любыя паступленні, выкананне планаў — усё можна лёгка праверыць. Раней жа нашая дзейнасць у рэжыме рэальнага часу была закрытай, можна было толькі азнаёміцца з яе канчатковымі вынікамі.

Змяняецца заканадаўства, удасканальваюцца тэхнічныя сродкі захоўвання і апрацоўкі інфармацыі, прыходзяць новыя, маладыя кадры — у нечым аблягчаецца, у нечым ускладняецца дзейнасць работнікаў падатковых органаў. Але галоўная задача, якая стаіць перад Міністэрствам па падатках і зборах у цэлым і перад кожнай інспекцыяй на раённым узроўні ў прыватнасці, застаецца ранейшай — забяспечыць своечасовае і ў поўным аб’ёме паступленне сродкаў у бюджэт. І па-ранейшаму ўсе супрацоўнікі талачынскай раённай інспекцыі шчыра і сумленна, з веданнем сваёй справы імкнуцца забяспечыць яе выкананне.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене