СЯМ’Я МАЛЕНЬКАЯ І ВЯЛІКАЯ

12 июля 2012 6:00

З гадамі насельніцтва некаторых вёсак памяншаецца, таму тым большая ўвага да кожнага пражываючага тут чалавека. Падчас правядзення святаў вёскі арганізатары стараюцца не выпусціць з поля зроку ніводнага з іх.

У канцы чэрвеня прайшлі святы ў вёсках Рудня і Рамашкава Коханаўскага пассавета.

— Насельніцтва вёскі Рудня складае 13 чалавек, а суседніх Саснякоў — усяго два, таму святы гэтых вёсак мы аб’ядналі ў адно мерапрыемства, — расказвае старшыня Коханаўскага пасялковага выканкама Мікалай Яўгенавіч Барышаў.

— Падрыхтоўка да свята вёскі — вельмі цікавая справа, — падзялілася дырэктар Звяняцкага СДК Тамара Віктараўна Новікава. — Мерапрыемству папярэднічаў збор звестак пра жыхароў вёскі, гісторыі стварэння сем’яў, знаёмстваў і іншых. Калі інфармацыі дастаткова, пішацца сцэнарый свята. Зразумела, ён атрымліваецца ўнікальным і цікавым для вяскоўцаў.

Канцэртная праграма свята вёсак Рудня і Саснякі складалася з 21 нумара мастацкай самадзейнасці. Былі адзначаны сямейныя пары, якія маюць вялікі стаж сумеснага жыцця. У гэтым годзе адзначаць залаты юбілей Фама Мацвеевіч і Валянціна Мацвееўна Пазнякі, а Уладзімір Фядотавіч і Ларыса Прохараўна Жураўскія — 56 гадоў сумеснага жыцця.

У гэты ж дзень адбылося свята вёскі Рамашкава. Жыхароў тут значна больш, чым у дзвюх папярэдніх вёсках, таму і гледачоў сабралася больш. Тут таксама гучала музыка, выступалі артысты. Не абышлося і без падарункаў.

— Падарункі атрымалі юбіляры Міхаіл Мікалаевіч Ляхновіч, Мікалай Уладзіміравіч Камель, Надзея Васільеўна Батурына, Надзея Андрэеўна Кунцэвіч і Яўгенія Кандратаўна Шаўня, а таксама старэйшыя жыхары вёскі Вольга Сцяпанаўна Ляхновіч, Анатоль Ягоравіч Шульгін і Марыя Аляксееўна Сяйцова, — расказвае дырэктар Рамашкаўскага СДК Ірына Пятроўна Масалкова. — Атрымала падарунак і маладая мнагадзетная сям’я Шыраевых.

Нягледзячы на тое, што надвор’е выдалася сонечнае, а апошнім часам прырода не часта дорыць такія падарункі, рамашкаўцы знайшлі час прыйсці на свята роднай вёскі, паглядзець канцэртную праграму, успомніць мінулае. А гісторыя ў вёскі  багатая, калісьці яна была ў складзе адной з перадавых гаспадарак вобласці, цяперашнія ветэраны працы шмат могуць расказаць пра тыя часы, падзяліцца каштоўным вопытам.

Арганізацыя мерапрыемства была адзначана Мікалаем Яўгенавічам Барышавым, ён уручыў памятны падарунак фальклорна-этнаграфічнаму калектыву “Супружанкі” (мастацкі кіраўнік І.П. Масалкова).

Тое, што вёскі паступова сірацеюць, часам на дзясятак хат застаецца адзін-два жыхары, даўно ні для каго не сакрэт. Моладзь імкнецца ў горад, потым забірае бліжэй да сябе бацькоў… А для тых, хто застаецца, сярод будзённых клопатаў і гаспадарскіх спраў свята вёскі становіцца не проста запланаваным мерапрыемствам, а сапраўднай падзеяй, якая дорыць добры настрой і адчуванне сябе часткай своеасаблівай вялікай або маленькай сям’і пад назвай “вёска”.

А. КУЗЬМІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Конкурс туристических фильмов

Мы в Инстаграме