МАЛАДАЯ БУЛЬБА ГАТОВАЯ ТРАПІЦЬ У РУКІ ПАКУПНІКОЎ
Радасны час уборкі ўраджаю настаў, гэта адчуваецца ўсюды: і на асабістых агародах, і ў садах, і на палях прадпрыемстваў. А яшчэ бачна па прылаўках крамаў і рынкаў, якія паступова напаўняюцца свежай прадукцыяй.
Кансервавы завод пачаў уборку бульбы. Сёння, 17 ліпеня, у гэтым працэсе задзейнічаны пакуль што адзін камбайн: бульба яшчэ маладая і пойдзе на рэалізацыю насельніцтву праз фірменную краму завода “Світанак”. А не за гарамі і той час, калі тэхніка выйдзе на ўборку масава, пачнецца напружаная праца ад світання да змяркання: ураджай сёлета трэба ўбраць і вывезці з плошчы ў 750 гектараў.
С. АБРАМОВІЧ.