НАШЧАДКАМ ПАКІНУЛА ВЕРШЫ

20 июля 2012 8:03

На днях пайшла з жыцця Вера Вярба, аўтарка вядомых “Ручнікоў”, таленавітая паэтка, якая ў апошнія гады свайго жыцця вырашыла паспрабаваць сябе ў прозе. На жаль, празаічных твораў Вярбы чытач так і не ўбачыў…

Асаблівы гонар для нас тое, што Вера Вярба нарадзілася на талачынскай зямлі. Праўда, пражыла тут вельмі мала, прыязджала ўсяго два разы, але ж карані паэткі менавіта тут, у вёсцы Высокі Гарадзец.

Калі мы гутарылі з Гертрудай Пятроўнай па тэлефоне напярэдадні яе сямідзесяцігадовага юбілею (артыкул “От поэзии до прозы” надрукаваны ў газеце “Наша Талачыншчына” 14 студзеня 2012 года), яна шмат гаварыла пра тое, над чым працуе, якія творчыя задумкі плануе рэалізаваць, расказала аб некалькіх незакончаных яшчэ празаічных творах. Падчас гутаркі Гертруда Пятроўна заўважыла, што цікавіцца псіхалогіяй узаемаадносінаў людзей, любіць назіраць, імкнецца зразумець прычыны ўчынкаў і прадугледзець іх наступствы. І піша менавіта аб гэтым… Сюжэты для сваіх твораў пісьменніца брала з жыцця.

Параўноўваючы працу празаіка і паэта, рабіла выснову, што празаічныя творы пісаць куды больш складана, чым вершы. Але для Гертруды Пятроўны гэта быў цікавы занятак… Яна з нецярплівасцю чакала вясны, калі зможа паехаць на дачу, дзе ёй і пішацца лягчэй, і думаецца, дзе былі жывыя сюжэты для яе апавяданняў…

Апошнія дні свайго жыцця Гертруда Пятроўна там і правяла. Можа, пісала нешта новае, можа, прадумвала штосьці са старых творчых ідэй, можа, дапісвала апавяданне “Дзень Перуна”, у якім прататыпамі герояў сталі суседзі па дачы… Але ў нейкі момант сцішыўся гук нястомнай памочніцы пісьменніцы — друкарскай машынкі, на небе бліснула ў апошні раз адна з мноства зорачак і раптам знікла назаўсёды… Не стала на свеце таленавітага, сціплага чалавека, цікавай жанчыны, клапатлівай маці і бабулі… Гертруда Пятроўна, больш вядомая як Вера Вярба, пакінула нашчадкам шмат лірычных прыгожых вершаў, з якіх самым папулярным і вядомым стаў верш “Ручнікі”, які пазней загучаў пад музыку, пераўтварыўшыся ў песню ў выкананні легендарнага гурта “Песняры”.

З сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя Вера Вярба перастала выступаць у друку як паэтка. Яна больш не пісала вершаў. Гэта было яе свядомае рашэнне. У жыцці паэткі пачаўся новы перыяд — цяпер вершы пісалі пра яе і прысвячалі ёй. Не засталіся ўбаку і талачынскія майстры вершаванага слова. Пад уражаннем творчасці Веры Вярбы напісаў верш Мікола Петрушэнка з Коханава.

Трымаю зборнік вершаў добрых,
Заснуць мне штосьці не дае…
Вясны зімою чую подых,
Юнацтва славіць верш яе…

Чытаю вершы аб каханні,
Хоць за акном лютуе ноч.
Я зранку сведчу на світанні,
Што так пісаць ніхто не змог!

Уславіць маці і жанчыну
Пад сілу толькі ёй — Вярбе…
Ніхто не зможа аб дзяўчыне
Так напісаць, як гімн — вясне…

Праблемы часу, лёс Радзімы,
Каханне кліча і вядзе,
Плывуць аб вёсцы ўспаміны,
Аб роднай хаце і бядзе…

Паэткі споведзь аб каханні
У песні льецца над ракой.
Сустрэчу з любым на світанні
Чытаю ў вершы між радкоў.

Бярэ за душу лёс жанчыны,
Верш кліча моладзь у паход.
І нас, старэйшых, зорнай ноччу
Вясновы вабіць крыгаход.

Сапраўды, вершы паэткі, пранікнёныя, шчырыя, па-жаноцку пяшчотныя, абуджаюць розныя думкі і пачуцці. Вера Вярба пакінула нашчадкам вялікую каштоўнасць — свае вершы, якія трывала замацавалі імя сваёй стваральніцы ў мінулым, цяперашнім і будучым беларускай літаратуры.

Падрыхтавала А. КУЗЬМІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене