ПРАБЛЕМЫ АЎТАСЭРВІСУ

25 июля 2012 8:08

Нядаўна зачынілася СТА пры нафтабазе ў Талачыне. Яшчэ напрыканцы мінулага года, калі мы гутарылі з яе слесарам Іванам Шчытнікавым, ён паскардзіўся:

— Працую адзін, маладыя былі, ды ўцяклі, зарплата іх не задавальняе.

Пунктаў аўтасэрвісу ў Талачыне нямала, толькі легальныя, тыя, у якіх паслугі аказваюцца сертыфікаваныя, можна пералічыць на пальцах. Многія ўмельцы працуюць у сябе ў гаражах і дварах без рэгістрацыі, і, адпаведна, рызыкнуўшы звярнуцца да кагосьці з іх, ніхто не мае гарантыі, што ў выпадку спрэчнай сітуацыі зможа абараніць свае правы спажыўца. Хаця трэба аддаць належнае: некаторыя падпольныя майстры і робяць якасна, і плату бяруць прымальную.

— Да мяне прыязджаюць праверкі, я плачу падаткі, забяспечваю выкананне ўсіх пажарных і санітарных нормаў, патрабаванняў аховы працы, — расказаў неяк мне адзін уладальнік аўтасэрвісу ў прыватнай размове. — Адпаведна і цэны на паслугі вызначаю з улікам усіх сваіх расходаў, каб хоць неяк пакрыць іх. Таму здараецца, што хто-небудзь, звярнуўшыся да мяне і пачуўшы, колькі я з яго вазьму за работу, абураецца: “Ну, ты хапуга! Ды я паеду да кагосьці там знаёмага — ён мне за бутэльку зробіць”. А бывае і такое: зробіш рамонт, кітайскую запчастку паставіш, яна праз колькі кіламетраў “паляціць” — і ты зноў вінаваты, цябе крыварукім назавуць. А хіба мая віна ў тым, што запчастак нармальных няма?

Аналізуючы праблемы рамонту аўтамабіля і пошуку запчастак для яго, нельга зрабіць нейкую адназначную выснову, намаляваць нейкую зладжаную сістэму. Здавалася б, з-за вялікай колькасці нелегальных майстэрняў з больш нізкімі коштамі на паслугі павінны былі б пуставаць легальныя, але да якой з іх ні падыдзі, заўсёды бачыш чэргі і машыны, што знаходзяцца на доўгатэрміновым рамонце. Адна і тая ж запчастка мае розны кошт у розных гарадах, пры гэтым здараецца, што ў фірменных цэнтрах арыгінальная каштуе менш, чым якая-небудзь кітайская ці польская на аўтарынку. Словам, у гэтай сферы — як на дарозе: пастаянны рух і непрадказальная змена абставін. Таму кожнаму радавому аўтаўладальніку з не зусім тоўстым кашальком пакуль што застаецца адно — набываць не вельмі “наварочаныя” з тэхнічнага пункту гледжання машыны і спадзявацца на свае розум і рукі, узяўшы ў дапамогу пару якіх-небудзь кніжак ды запомніўшы некалькі карысных сайтаў, універсальных, пра агульныя праблемы і радасці аўтааматараў (avtomir.by, avtolubitel.by, abw.by і інш.), і спецыялізаваных, прысвечаных канкрэтнай марцы аўтамабіля (peugeot-club.by, peugeot-citroen.by, clubvw.by і інш.). І хочацца спадзявацца, што ўсё ж настане час, калі сфера аўтасэрвісу стане празрыстай, легальнай, а паслугі ў ёй будуць аказвацца толькі якасныя і даступныя па кошце.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене