ШЫНАМАНТАЖ У ТАЛАЧЫНЕ: НОВЫЯ ПЛАНЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ

25 июля 2012 6:00

У чэрвені споўнілася 8 гадоў з таго часу, як індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Шырокаў стаў займацца ў Талачыне аказаннем шынамантажных паслуг. У гэтай справе ён быў першапраходцам, калі не лічыць зачыненай нядаўна СТА пры нафтабазе.

Бізнэсам сваім задаволены, умовы працы спрыяльныя: і кліентаў дастаткова, і прыбытак можна атрымліваць стабільна.

— Падаткі ўмераныя, — дзеліцца сваімі назіраннямі, — справу рабіць ніхто не перашкаджае. Абсталяванне нядаўна абнавіў, новыя станкі, яшчэ двух гадоў не прайшло, як купіў, так што можна сказаць, тэхнічная аснашчанасць самая сучасная. Бывае, канечне, і яшчэ больш дасканалае абсталяванне, але мне яго набываць няма сэнсу: не той паток кліентаў у нас і не той узровень цэн, каб можна было ўкласці тысяч пятнаццаць долараў.

Але для якасці аказання паслуг гэта ўжо не прынцыпова, і шынаматнаж, і балансіроўку, і рамонт шын Сяргей Шырокаў выконвае хутка і надзейна. Да таго ж адпачываць на лаўрах ён не збіраецца, а будзе ўкладваць сродкі ў развіццё сваёй справы ў іншым напрамку — узяў участак зямлі недалёка ад ДТСААФ, каб пабудаваць уласную майстэрню і пераехаць у яе з гаража, які пакуль што арандуе. На новым месцы будзе і прасторней, камфортней, і атрымаецца пашырыць спектр паслуг.

— Хачу яшчэ праўкай дыскаў заняцца, толькі станок дастаткова вялікі, сюды ўжо ніяк не памесціцца. А на новым месцы прапаную кліентам і гэты від абслугоўвання.

Паслуга, несумненна, патрэбная і будзе карыстацца попытам. Роўны дыск — адна з умоў даўгавечнасці шыны і прыемнай, мяккай язды. Таму планы Сяргея ва ўсіх адносінах перспектыўныя для яго самога і карысныя для цяперашніх і будучых кліентаў.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
ШЫНАМАНТАЖ У ТАЛАЧЫНЕ: НОВЫЯ ПЛАНЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2020

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Конкурс туристических фильмов

Мы в Инстаграме