ВЕЛАСІПЕДЫСТ НА ДАРОЗЕ — ГЭТА НЕПРАДКАЗАЛЬНА

31 июля 2012 13:09

Не пашанцавала вадзіцелю “Audi-100″, які 21 ліпеня каля 13 гадзін уязджаў у Талачын па вуліцы Валадарскага. Насупраць стадыёна “Перамога” ён лоб у лоб, а дакладней — “бампер у кола” сустрэўся з п’яным веласіпедыстам. Вынік — збіты пярэдні нумар і пабітае лабавое шкло (на яго ўпаў веласіпедыст) у машыны, памятае пярэдняе кола ў веласіпеда, траўма калена, падазрэнне (пры першым аглядзе, адразу пасля паступлення ў бальніцу) на пералом рабра і на сатрасенне галаўнога мозга ў веласіпедыста. Акрамя таго ўрачы адразу зразумелі, што пацыент у стане моцнага падпітку.

Дзяжурныя службы зрэагавалі аператыўна: праз пару хвілін на месцы была “хуткая дапамога”, яшчэ праз хвіліну-другую прыбыў інспектар ДАІ Закрыжэўскі А.Г., следам за ім — Новікаў Д.М. і начальнік Расюкевіч А.А. Вадзіцель аўтамабіля і відавочца растлумачылі, што ДТЗ адбылося пры наступных акалічнасцях. Машына і веласіпед рухаліся па сваіх палосах, але раптам веласіпедыст звярнуў на сустрэчную. У гэтым месцы быў паварот, і вадзіцель падумаў, што веласіпедыст збіраецца павярнуць туды, парушаючы так званае правіла левага павароту (саступіць дарогу сустрэчнаму транспартнаму сродку, які едзе прама ці направа). Каб не збіць гэтага гора-ездака, ён кінуў машыну ўлева. І тут веласіпедыст, нібыта перадумаўшы паварочваць, кінуўся туды ж, на свой ранейшы курс. Абодва ўдзельнікі дарожнага руху ў гэты момант былі ўжо настолькі блізка адзін ад другога, што раз’ехацца не змаглі, адбыўся ўдар.

Машына спачатку спынілася на абочыне, але праз некалькі секундаў скацілася пад адхон, таму што вадзіцель, накіроўваючыся да збітага чалавека, ад спалоху забыў паставіць яе на ручнік ці перадачу. На шчасце, адхон у гэтым месцы не вельмі высокі, і машына змагла сваім ходам выехаць адтуль. Ёсць у гэтай гісторыі і яшчэ адна дэталь, пра якую можна сказаць: “На шчасце”. У сумцы веласіпедыста знаходзілася пластыкавая каністра з бензінам, які на месцы здарэння разліўся, — і добра, што ДТЗ не мела працягу ў выглядзе пажару.

Хто кампенсуе аўтаўладальніку расходы на рамонт? Страхоўкі каска ў яго няма. Можна было б падаць у суд на веласіпедыста, але… Мясцовыя жыхары, якія сабраліся на месцы здарэння, адразу высветлілі, што гэта за асоба, расказалі, дзе чалавек жыве, чым займаецца, як зарабляе, які ўзровень яго матэрыяльнага дастатку…

Веласіпедысты на аўтамабільнай дарозе — вялікая праблема, ДТЗ з іх удзелам і па іх віне — распаўсюджаная з’ява, у Інтэрнэце можна знайсці нямала такіх сюжэтаў. Ездзіць ім можна ўсім (зразумела, усім, хто дасягнуў адпаведнага ўзросту), а вось здаваць экзамены і атрымліваць вадзіцельскае пасведчанне не трэба — а значыць, і правілы дарожнага руху можна не вучыць, і ў выпадку ДТЗ яны нічога не губляюць. Нічога, акрамя здароўя ці нават жыцця. Ды хіба п’яны аб гэтым думае? Такім чынам, кожнаму аўтамабілісту трэба ўзяць сабе за правіла: заўважыў веласіпедыста — збаў хуткасць, няхай сабе нават да дзесяці кіламетраў у гадзіну, падрыхтуйся раптоўна затармазіць, а можа, і спыніся, пачакай, пакуль ён акажацца на бяспечнай адлегласці (асабліва калі ўсё адбываецца ў выхадны ці святочны дзень, і ёсць падазрэнне, што ўладальнік веласіпеда не вельмі цвёрда трымаецца на колах).

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене