УБОРКА-2012

3 августа 2012 10:51

ЦЯЖКА ЗАРАЗ УСІМ — І КІРАЎНІЦТВУ, І РАДАВЫМ ПРАЦАЎНІКАМ

— Не будзем хваліцца і прыхарошваць сваё становішча, уборка сёлета ў нас цяжкая, — канстатуе галоўны аграном УП “Талачынская Навінка” Уладзімір Шчуплякоў. — Запчастак не хапае, паліва ў абрэз, што раніцай прывезлі, тое і заправілі, а на заўтра яшчэ няма. Людзей не хапае.

У сераду, калі адбывалася нашая гутарка, працавала 8 камбайнаў, на адвозцы былі задзейнічаныя 4 аўтамабілі і 3 трактары. 1 камбайн і 2 МАЗы стаялі па прычыне недахопу людзей. Хоць і не вельмі радуе на фоне ўсіх праблем, але ж хоць неяк суцяшае тое, што палі знаходзяцца ў добрым стане, не палеглыя, і зерне сухое.

— Палегласць нас сёлета, дзякуй богу, мінула, толькі месцамі крыху ёсць. І сухое зерне, гэта таксама плюс. Што да ўраджайнасці, то яна не самая лепшая і не самая горшая ў параўнанні з той, што была раней.

Баліць галава ў кіраўніцтва, але не лягчэйшае становішча і ў радавых работнікаў, у камбайнераў з памочнікамі: хоць участак іх работы, кола абавязкаў больш вузкія, ды адказнасць не меншая, ад іх не ў меншай ступені залежаць своечасовасць і якасць уборкі ўраджаю. З-за напружанай працы людзям некалі нават пабыць з сям’-ёй.

— Я раніцай падымаюся, дачка спіць, — расказвае Андрэй Ярмолін, — ноччу вяртаюся, зноў спіць. Толькі сонную і бачу.

А дзіця, атрымліваецца, свайго бацьку не бачыць зусім, хіба што ўва сне.

Андрэй Ярмолін, Дзяніс Кудзін, Аляксандр Пасюцін (на здымку) крытычна выказаліся і аб сваёй зарплаце.

— Выходзіць па восем-дзесят тысяч за дзень — хіба гэта заробак? Таму і разбегліся нашы людзі хто ў Замкі (ААТ “Кляновічы”, Крупскі раён), хто яшчэ куды.

Пытанне наконт зарплаты мы ўдакладнілі ў галоўнага эканаміста прадпрыемства Алены Роўбы. Прааналізавалі апошнія пуцёўкі аднаго з нашых субяседнікаў. У розныя дні яго заробкі атрымаліся такія: 199000, 184000, 239000, 233000. Гэта, канечне, больш, чым гаварылі самі камбайнеры. У чым прычына?

— Сапраўды, спачатку яны зараблялі менш, — тлумачыць Алена Аляксандраўна, — таму што ў першыя дні, калі толькі выехалі і абжыналі палі па краях, ураджайнасць была нізкая, намалоты невялікія. А цяпер вось, як бачыце, лічбы выраслі ў некалькі разоў, і, значыць, яны іх яшчэ проста не ведалі.

Такія прыемныя звесткі я нават адразу паспеў перадаць камбайнеру, пакуль ён не выехаў у поле. Застаецца толькі пажадаць, каб і надалей ураджайнасць з намалотамі раслі, і людзі атрымлівалі заслужаныя высокія заробкі для сябе і сваіх сем’яў. І падзякаваць за тое, што стараюцца, у нялёгкі час аддаюць сябе поўнасцю важнай, неадкладнай працы.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене