ЧЫМ СУСТРЭНЕ ДЗЯЦЕЙ ШКОЛА?

14 августа 2012 15:03

ЗРОБЛЕНА ТОЕ, ШТО ПА СІЛАХ НАСТАЎНІКАМ, А ШТО АД ІХ НЕ ЗАЛЕЖЫЦЬ — ЗАСТАЕЦЦА НЯВЫРАШАНАЙ ПРАБЛЕМАЙ

Славенская сярэдняя школа — перспектыўная, колькасць дзяцей у ёй не скарачаецца і ў бліжэйшы час не павінна скараціцца, таму што мясцовым жыхарам ёсць дзе працаваць і добра зарабляць.

— “Нарцызава”, мясцовае наша прадпрыемства, — пачынае пералік дырэктар школы Палякова І.М., — нехта ў “Кляновічы” ездзіць, у Крупскі раён, нехта ў ПМК-266 круглянскае: дастаўка людзей аўтобусам арганізаваная, таму ім няма сэнсу змяняць месца жыхарства. На канец мінулага навучальнага года ў нас было 129 вучняў, і сёлета пад 130 будзе. Людзі да нас прыязджаюць. Вось, напрыклад, нядаўна прынялі дакументы: з Мінска дзеці вяртаюцца.

Але нягледзячы на такія станоўчыя дэмаграфічныя тэндэнцыі, бытавыя ўмовы ў школе ў апошнія гады не пераставалі пагаршацца. Вокны гнілыя (замененыя толькі часткова), нейкія дапатопныя ацяпляльныя батарэі — проста як насмешка: трубы з нанізанымі на іх бляшанкамі. Трэба мяняць і тое, і другое, але за што?

— Спонсараў для рашэння праблемы такога маштабу ў нас няма. ЗАТ “Нарцызава” сёлета дапамагло з набыццём фарбы, раённая структура ГА “Белая Русь” таксама выдзеліла сродкі для гэтай жа мэты, але ўсё гэта — толькі касметычны рамонт.

Вельмі пагоршылася становішча школы — і з эстэтычнага пункту гледжання, і ў фінансавым, матэрыяльным плане, калі на яе тэрыторыі была размешчана станцыя абезжалезьвання вады, а гаспадарчыя памяшканні перададзеныя цэнтральнай кацельні. У выніку, па-першае, аказаўся часткова дэманціраваным жалезны плот (для размяшчэння станцыі абезжалезьвання), і школьная тэрыторыя стала прахадным дваром для ўсіх, а па-другое, давялося развітацца і з цяпліцай, і з агародам.

— Агарод мы перанеслі, ён цяпер перад фасадам — не вельмі эстэтычна, але што зробіш, прадукцыю ж для сталовай вырошчваць трэба. Цяпліца раней была, расаду прадавалі, грошы зараблялі, а цяпер гэтай крыніцы заробку мы пазбаўленыя. І за дзецьмі трэба сачыць, каб на склады кацельні не палезлі, не натварылі там чаго-небудзь, не траўмаваліся. А ў нашым двары, як у самым акультураным месцы вёскі, збіраюцца аматары бутэлькі: вып’юць — і палезлі то ў сад па яблыкі, то на агарод па моркву, каб закусіць…

Школьную тэрыторыю можна зноў закрыць ад свабоднага доступу кожнага прахожага, для гэтага неабходна перанесці частку агароджы, якая засталася за станцыяй абезжалезьвання, як бы адгарадзіцца ад гэтага аб’екта, “укліненага” ў школьны двор. Але агароджа — гэта жалезныя пралёты, што трымаюцца на бетонных слупах, і школе з імі ніяк не справіцца. Патрэбная дапамога якога-небудзь спецыялізаванага прадпрыемства, напрыклад, таго ж камунгаса, якому і належыць станцыя.

Усё, што ў сілах саміх настаўнікаў і вучняў, па добраўпарадкаванні і рамонце зроблена і робіцца. Кабінеты і калідоры да новага навучальнага года пафарбаваныя, пачаўся рамонт драўлянага будынка ў двары для стварэння ў ім музея. Маштабныя ж задачы, якія патрабуюць вялікіх фінансаў і выкарыстання спецтэхнікі, застаюцца нявырашанымі праблемамі. І крыўдна, несправядліва, што, хоць узніклі яны, як, напрыклад, дэманціраваная агароджа, не па віне школы, а пры ўдзеле іншых арганізацый, а змагацца з імі навучальная ўстанова цяпер павінна сам-насам.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Август 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей