ПАПЯРОВЫЯ КАРУНКІ

17 августа 2012 14:52

Майстэрства выцінанкі назваць простым нельга. Многія з нас валодаюць пачатковымі навыкамі стварэння выцінанкі, спрабавалі вырэзваць карункавыя сняжынкі або сурвэткі, і наўрад ці хтосьці скажа, што гэтая справа лёгкая. Недастаткова ўявіць сабе, што ты хочаш стварыць, недастаткова і ведаць, як гэта зрабіць. Выцінанка патрабуе ўмення працаваць рознымі прыладамі, і нажніцы — далёка не адзінае прыстасаванне, якім можна стварыць карункавую прыгажосць. Важны этап — і афармленне работы.

— Можна з упэўненасцю сказаць, што выцінанка становіцца ўсё больш папулярнай, — адзначае дырэктар Талачынскага Дома рамёстваў Святлана Шыцько. — Калі раней пра яе мала хто ведаў, і яшчэ менш людзей было, якія займаліся выцінанкай, то цяпер сітуацыя змянілася. Калі мы бываем на выставах-продажах, абавязкова сярод іншых работ ёсць і выцінанкі. Пакупнікі цікавяцца імі, здзіўляюцца, што звычайны ліст паперы ўмелыя рукі могуць ператварыць у сапраўдны шэдэўр. У Віцебску карысталася попытам калекцыя, падрыхтаваная Аляксандрам Кірэевым да конкурсу выцінанкі.

Звычайна гэты від мастацтва больш цікавіць жанчын. Пацвярджэннем таму і тое, што на абласным конкурсе выцінанкі, які адбыўся падчас “Славянскага базару” ў Віцебску, сярод мноства ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі (так атрымалася, што конкурс выйшаў за межы вобласці) быў толькі адзін мужчына, прадстаўнік Талачынскага Дома рамёстваў Аляксандр Кірэеў. Але ён ні ў чым не саступіў сваім суперніцам. Да конкурсу падрыхтаваў дзве дамашнія работы, адну выконваў непасрэдна падчас правядзення мерапрыемства. Сюжэты для сваіх выцінанак Аляксандр Барысавіч прыдумвае сам, таму кожная атрымліваецца індывідуальнай, непаўторнай, арыгінальнай. Асновай для сваіх работ выбірае толькі якасную паперу, працуе нажніцамі і скальпелем, што дазваляе аздобіць выцінанку дробнымі дэталямі. На конкурс Аляксандр Кірэеў прадставіў выцінанку “Дрэва жыцця”.

Многіх, у тым ліку і членаў журы, здзівіла вытанчанасць выцінанак майстра-мужчыны. Гэта і было адзначана падчас узнагароджвання. Аляксандр Кірэеў заняў другое месца ў намінацыі “Традыцыйная кампазіцыя”. Арыгінальнасць выцінанак майстра ўжо неаднойчы адзначалася на выставах. Выдадзена некалькі кніг па выцінанцы, дзе сярод іншых ёсць і работы нашага земляка.

Аляксандр Барысавіч таксама з’яўляецца кіраўніком гурткоў па выцінанцы, які наведваюць дзеці ва ўзросце ад дзесяці гадоў.

— Недахопу ў жадаючых паспрабаваць свае сілы ў вырэзванні выцінанак няма, — прызнаецца майстар. — Матэрыялы для выцінанкі даступныя, і ў самім працэсе асаблівых складанасцяў няма. Канешне, прафесіяналы валодаюць рознымі відамі складвання паперы, рознымі тэхнікамі вырэзвання. А дзецям дастаткова навучыцца вырэзваць так, як для іх найбольш зручна, як “павядзе рука”, тым самым яны могуць праявіць сваю фантазію і свае творчыя здольнасці, атрымаць выцінанку, не падобную ні на адну з тых, што былі створаныя раней. Выцінанка не займае шмат часу, што таксама прываблівае дзяцей, бо яны могуць хутка ўбачыць вынік сваёй працы.

Аляксандр Кірэеў займаецца выцінанкай з 1997 года, ёсць ужо і вопыт, і значная колькасць напрацовак. Хочацца пажадаць майстру далейшых поспехаў, творчых адкрыццяў і новых незвычайных ідэй.

А. КУЗЬМІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
ПАПЯРОВЫЯ КАРУНКІ, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене