РЭКАНСТРУКЦЫЯ ФЕРМЫ
ЗРОБЛЕНА МНОГА, АЛЕ ТРЭБА ЯШЧЭ НЕ МЕНШ
Без перабояў, пастаянна вядзецца рэканструкцыя фермы “Дабравольск” ААТ “Абольцы”. Будаўнічыя матэрыялы пастаўляюцца своечасова, брыгада заўсёды мае працу.
Калі ўлічваць, што ўсё пачалося фактычна з нуля, з планіроўкі бульдозерам, то зроблена ўжо многа: пабудаваны і накрыты малочны блок, залітая цэментам падлога будучага кароўніка-плёначніка, гатовыя сцены і каркас, на які будзе нацягвацца плёнка.
Але і зрабіць яшчэ трэба не менш, зойме гэта шмат і часу, і працы: завяршэнне будаўніцтва, унутраная аддзелка, падвядзенне вады, электрычнасці, устаноўка абсталявання… Таму цяперашні выгляд аб’екта (на здымку — па стане на 13 жніўня) не толькі дае падставу кіраўніцтву прадпрыемства і выканаўцам работ ганарыцца зробленым, але і выклікае трывогу, прымушае пахвалявацца: час бяжыць, лета завяршаецца, вось ужо і пахаладала — хутка жывёлу спатрэбіцца ставіць на стойлавае ўтрыманне.
С. АБРАМОВІЧ.
Я вообще не понял, к чему эти критические замечания. Написано обыкновенным газетным языком, новостная заметка, факты изложены, все понятно и без ошибок – чего еще надо? Читай, если интересуешься сельхозтемой, а если не интересуешься, не читай. Совсем по-белорусски, не совсем по-белорусски – так на уроках литературы стихи анализируют, занудство какое-то. Или журналист должен про ферму стихами писать, в изящной словесности упражняться?
Вашае ўражанне зусім няправільнае і сведчыць аб тым, што вы, па-першае, не вельмі глыбока ведаеце беларускую мову, а па-другое, не зусім добра валодаеце словам увогуле, не можаце пахваліцца ні грунтоўнымі лінгвістычнымі ведамі, ні літаратурным талентам. Не разумею, чаму пры ўсім гэтым вы ўзяліся выказваць нейкія крытычныя заўвагі. Магчыма, у вас недахоп ведаў кампенсуецца самаўпэўненасцю.
Ці чулі вы калі-небудзь пра такую лінгвістычную з’яву, як метанімія? Гэта калі для абазначэння чагосьці цэлага ўжываецца назва толькі аднаго элемента гэтага цэлага: “уцечка мазгоў” у сэнсе “выезд разумных людзей” (замест слова “людзей” называецца толькі адзін орган, які ёсць у кожнага чалавека), “заваяваць золата” ў сэнсе “заваяваць залаты медаль” (замест прадмета называецца толькі матэрыял, з якога ён зроблены) і г.д. Калі ўпершыню даведаліся, то адкрывайце школьны падручнік і чытайце. Шэры парашок (не ведаю, чым ён у вас заслужыў такую ласку, што вы яго так любоўна называеце: шэранькі) – цэмент змешваюць з пяском і вадой і гэты раствор выкарыстоўваюць для стварэння падлогі (можна дадаць шчэбень – тады атрымаецца бетон, пра які вы пішаце). А ў звычайных штодзённых зносінах гавораць проста: заліць цэментам падлогу.
Дарэчы, ці ведаеце вы, што ў беларускай мове ёсць і слова “шмат”, і слова “многа”? Калі не ведаеце, накіроўвайцеся ў бібліятэку і заказвайце перакладныя ды тлумачальныя слоўнікі.
А чаму вы пішаце “наканец”, а не “нарэшце”?
Любая іншая крытычная заўвага з вашага каментарыя лопне, як мыльная бурбалка, калі я вазьмуся аналізаваць яе, але я не буду гэтага рабіць, таму што ўжо і так зашмат часу змарнаваў на ў прынцыпе нікому не патрэбныя тлумачэнні.
Магу даць карысную параду: пакуль што вывучайце беларускую мову, але не спрабуйце вучыць ёй іншых, вы яшчэ не дасягнулі такога ўзроўню, і не ведаю, ці дасягнеце калі-небудзь.
Складваецца ўражанне, што гэты артыкул напісаны з дапамогай online перакладчыка. Словы, здаецца, правільныя, але ўжыты неяк не па-беларуску.
Аўтар ужывае выразы: “зроблена ўжо многа”-замест “зроблена ўжо шмат”;”выклікае трывогу”-замест выклікае занепакоенасць;”лета завяршаецца”-замест “лета заканчваецца” (завяршаецца ж будаўніцтва ці ўборачная ў гаспадарцы). Ну і наканец, выраз “залітая цэментам падлога”… Цэмент-гэта такі шэранькі парашок. Яго насыпаюць, а не наліваюць. Падлогу можна заліць бетонам, а ні ў якім разе не цэментам. Ды і, наколькі мне вядома, у кароўніку не падлога, а лёжкі, ці кармавы стол.
У астатнім жа артыкул вельмі цікавы.