ЦЯЖКАЯ, ГОРКАЯ СТРАТА

31 августа 2012 14:04

На 83-м годзе пайшоў з жыцця знакаміты беларускі драматург, навукоўца, шчыры, абаяльны чалавек, наш зямляк Аляксандр Петрашкевіч.

З радоў пакалення 30-х гадоў, на якія выдаўся цяжкі, гаротны перыяд вайны, а затым паўгалодныя ці нават галодныя пасляваенныя, выпаў яшчэ адзін чалавек, які здолеў не проста выжыць у нялёгкую часіну, але і выдатна скончыў школу, а затым Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, валодаў шырокім кругаглядам, меў энцыклапедычныя веды.

Нарадзіўся Аляксандр Лявонцьевіч 1 мая 1930 года ў вёсцы Пярэвалачня, закончыў Коханаўскую сярэднюю школу. Ён кандыдат гістарычных навук, заслужаны работнік культуры БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Цяжка паверыць у тое, што ўжо не пачуем яго ціхмянага, спакойнага голасу, не ўбачым яго смелых і праўдзівых адносін да жыцця.

Ён не мог і не ўмеў хлусіць. Гэта не дазвалялі зрабіць бацькоўскае, вясковае выхаванне, асабістае сумленне, перажытае людзьмі і краінай у перыяды шматлікіх выпрабаванняў, багаты жыццёвы вопыт.

Аляксандр Лявонцьевіч працаваў у Цэнтральным камітэце камсамола рэспублікі, інструктарам, загадчыкам сектара,загадчыкам аддзела культуры ЦК КПБ, рэктарам Мінскага інстытута культуры. З’яўляўся адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Ён уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі БелСЭ пры падрыхтоўцы да выдання гісторыка-дакументальных хронік “Памяць” у рэспубліцы, у тым ліку і хронікі Талачынскага раёна. У гэты перыяд яшчэ часцей наведваў сваю малую радзіму, усхвалявана, зацікаўлена адносіўся да збору, пошуку гістарычных і сучасных матэрыялаў пра Талачыншчыну.

Яго камедыі, драмы з нязменным поспехам ідуць і сёння ў тэатрах краіны, не страчваюць злабадзённасці. Першая камедыя “Адкуль грэх” была пастаўлена ў 1969 годзе Беларускім тэатрам імя Я. Купалы. Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача паставіў у 1985 годзе яго драму “У спадчыну — жыццё”, якую аўтар прысвяціў сваім землякам. Гэтая п’еса пастаўлена і Талачынскім народным тэатрам.

Шырокую карціну жыцця сваіх аднавяскоўцаў як добры яго знаўца, з псіхалагічным заглыбленнем пісьменнік прадаставіў чытачу ў кнізе “Крыніцы і каламуць”.

Аляксандр Лявонцьевіч Петрашкевіч жыў заўсёды клопатамі і турботамі простага чалавека, працаўніка, ніколі не ўзвышаўся і не адрываўся ад людзей. Светлая памяць аб ім назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах, сэрцах яго землякоў і прыхільнікаў яго непаўторнага таленту.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
ЦЯЖКАЯ, ГОРКАЯ СТРАТА, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене