НЕ ЗАБУДЗЬЦЕСЯ: У СУБОТУ — ДЗЕНЬ БЕЗ АЎТАМАБІЛЯ

18 сентября 2012 13:38

ПАКЛАПОЦІМСЯ АБ ПРЫРОДЗЕ — І ЯНА АДДЗЯЧЫЦЬ НАМ

Практыка мінулых гадоў паказвае, што акцыя “Дзень без аўтамабіля” ў нашым раёне праходзіць не вельмі актыўна. Тут нават нельга ўжыць слова “праходзіць”: на дарогах не становіцца менш машын і больш веласіпедыстаў і пешаходаў. Тых грамадзян і службовых асоб, якія 22 верасня свядома і рашуча, дзейсна, падмацоўваючы словы справай, гавораць “не!” забруджванню атмасферы і адмаўляюцца ад шкоднай для здароўя гіпадынаміі, — адзінкі. У мінулым годзе, напрыклад, калі памятаюць нашы чытачы, мы змаглі назваць толькі супрацоўнікаў раённай экалагічнай інспекцыі і аднаго з яе былых начальнікаў.

Гэта не дзіўна, падобныя мерапрыемствы хоць і пачалі праводзіцца яшчэ ў 70-я гады, але масава, па ўсім свеце распаўсюджвацца сталі, як паведамілі нам у раённай экалогіі, з 2000-га. Патрэбна шмат часу, каб інфармацыя спачатку проста дайшла да нас, а пасля яшчэ была ўсвядомлена як стымул да дзеяння, перайшла ў разрад асабістых перакананняў.

З гэтай мэтай неабходна актыўна працаваць літаральна ўсім арганізацыям і ведамствам — не толькі па магчымасці адмаўляючыся ад язды на машыне і займаючыся асветніцкай, прапагандысцкай дзейнасцю, але і ствараючы ўмовы, напрыклад, для больш шырокага выкарыстання веласіпедаў, абсталёўваючы месцы іх стаянкі, бяспечнага захоўвання (як, у прыватнасці, на “Белтрубпласце” ці КЭЗе).

Сёлета раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распрацавала наступны план мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня без аўтамабіля. Пачынаючы з 17 верасня запланаваныя распаўсюджванне лістовак, абследаванне месцаў стаянак веласіпедаў пры аб’ектах гандлю, установах адукацыі і Ў іншых грамадскіх месцах, інфармацыйная гадзіна ў прадпрыемстве меліярацыйных сістэм.

— У Беларусі за дзень з адпрацаванымі газамі выкідваецца ў атмасферу ў сярэднім 3,3 тысячы тон шкодных рэчываў, што прыкладна эквівалентна 55-ці чыгуначным вагонам, — расказвае начальнік раённай экалогіі Крывецкі П.П. — Калі ў 2008 годзе Дзень без аўтамабіля ўпершыню прайшоў у нашай краіне, атмасфера была абароненая ад выкідвання ў яе, паводле прыкладных ацэнак, 400 тон забруджвальных рэчываў. Акрамя таго, аўтатранспарт — гэта яшчэ і небяспека, гібель людзей і жывёл у ДТЗ.

Зразумела, аднадзённая акцыя не зможа вырашыць усе праблемы негатыўнага ўздзеяння аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе і чалавека, але яна будзе вялікім укладам у паляпшэнне экалагічнай сітуацыі і ўмацаванне бяспекі на дарогах. Усім нам пажадана па магчымасці прыняць у ёй удзел і пастарацца проста па-іншаму зірнуць на жыццё — адчуць, што яно стане не менш цудоўным, прыгожым і зручным, калі мы адмовімся ад тэхнікі там, дзе без яе можна абысціся. Станем бліжэй да прыроды, будзем больш беражлівымі да яе — і яна, не парушаная намі, уратаваная, захаваная для нашчадкаў, аддзячыць нам прыгажосцю і здаровым навакольным асяроддзем.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене