ТРЫЦЦАЦЬ ДЗЕВЯЦЬ ГОД НЯЗМЕННА ЗА РУЛЁМ

23 сентября 2012 6:00

На гэтым тыдні ў Горках прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2012″. Па традыцыі ён сустрэў лепшых хлебаробаў краіны. Пачэсная справа прадставіць наш раён выпала вадзіцелю ААТ “Жукнева” Сяргею Віктаравічу Машкову, які на адвозцы збожжа выйшаў у лідары. Падчас уборачнай кампаніі на старэнькім, 1988 года выпуску, аўтамабілі ГАЗ-53 ён перавёз больш за 1600 тон хлеба.

— Колькі тут працую, у яго заўсёды былі высокія і стабільныя рэзультаты, — гаворыць пра свайго работніка дырэктар сельгаспрадпрыемства Якаў Яўгенавіч Шумай. — І на свята яго запрашаюць не ўпершыню. У мінулым годзе Сяргей Віктаравіч як пераможца быў запрошаны на абласныя дажынкі, але ён, чалавек вельмі сціплы, наадрэз адмовіўся туды ехаць, нягледзячы на нашыя ўгаворы. А яшчэ годам раней быў прэтэндэнтам на ўдзел у рэспубліканскіх “Дажынках-2010″, якія праходзілі ў Лідзе. З Мінска тады да нас прыязджала спецыяльная камісія — пераправяраць колькасць перавезеных ім тон. З тонамі было ўсё ў парадку, іх аказалася дастаткова, каб выйсці ў пераможцы. Аднак, як высветлілася, на машыну ГАЗ-53, на якой і дагэтуль працуе Сяргей Віктаравіч, не выпала адпаведнай намінацыі, паколькі на той час яна ўжо нідзе не выкарыстоўвалася, усюды былі МАЗы… Так тады ўсё і засталося на ўзроўні праверкі. Сёлета, калі мне паведамілі аб тым, што Сяргей Віктаравіч у чарговы раз запрошаны на свята хлебаробаў, для мяне самым галоўным пытаннем стала адзінае — як угаварыць чалавека паехаць… Ведаючы, што зрабіць гэта будзе нялёгка, даручыў закінуць слова і спецыялістам, і родзічам, і сябрам. Разам мы ўсё-такі змаглі яго ўгаварыць.

Сам Сяргей Віктаравіч нешматслоўны ў размове, ад увагі да сваёй асобы адчувае сябе ніякавата. Не любіць ушанавання, лічыць, што за працу ён сваё ўжо атрымаў, а ўрачыстасці — гэта лішняе.

— Вельмі працавіты чалавек, — працягвае Я.Я. Шумай, — ніколі не заўважаў за ім ляноты, усё выконвае без пярэчанняў і ўгавораў. Яшчэ адна станоўчая яго якасць — сумленнасць. Узяць, да прыкладу, паліва. Проста не ўяўляецца магчымым, каб праз Сяргея Віктаравіча куды-небудзь сышоў нават літр бензіну.

Вось ужо як трыццаць дзевяць год ён нязменна працуе шафёрам у родным сельгаспрадпрыемстве. Прыйшоў сюды 21-гадовым юнаком, не паспеў агледзецца — а ўжо і 60 не за гарамі, хутка на пенсію. Толькі пайсці на яе ці застацца яшчэ за рулём ГАЗ-53, Сяргей Віктаравіч пакуль яшчэ не вырашыў. Час, як кажуць, пакажа.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене