А ПОБАЧ БУДУЕЦЦА НОВАЯ…

2 октября 2012 15:38

На адной са сцен малочнатаварнай фермы “Падбярэззе” сельгаспрадпрыемства “Талачынскі райаграсэрвіс” — выява вясёлай дзяўчынкі са жбаном малака ў руках. Зірнеш — і паляпшаецца настрой. Вось і ў галоўнага заатэхніка гаспадаркі Віктара Леанідавіча Шчуплянкова ён прыўзняты, бо практычна закончана рэканструкцыя фермы. Ён расказаў, што завершаны ўсе ўнутраныя работы. Памяшканне гатова да пастаноўкі кароў на зімовы перыяд. Запушчаны малакаправод, устаноўлены халадзільнік для захавання малака.

Для работнікаў абсталяваныя падсобныя памяшканні, яны будуць ацяпляцца новай кацельняй. Наладжаны і падрыхтаваны да работы транспарцёры для выдалення гною. Арганіка адразу будзе вывозіцца на палі гаспадаркі.

Віктар Леанідавіч зазначыў, што каровы зараз знаходзяцца на пашы. Пакуль ёсць чым карміцца на полі, то няма неабходнасці ставіць іх у памяшканне. Ён звярнуў нашу ўвагу, што паралельна з рэканструяванай пачынаюцца работы па будаўніцтве новай малочнатаварнай фермы на 200 галоў з даільнай залай.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене