ДОБРЫ ЎРАДЖАЙ ПАТРАБУЕ АПЕРАТЫЎНАЙ УБОРКІ

2 октября 2012 15:26

Уборка льну заўсёды залежыць ад надвор’я. Пакуль няма дажджоў і тэхніка без праблем ходзіць па полі, якасная сыравіна паспяхова звозіцца на склады. Па стане на канец верасня Коханаўскім ільнозаводам была ўбраная палова ўраджаю — больш за 600 гектараў з 1247-мі.

Ураджайнасць пакуль што радуе, пераўзыходзіць мінулагоднюю (9,8 ц/га па стане на 21 верасня сёлета супраць леташніх 8,2 ц/га). Праўда, нядаўна было некалькі дажджлівых дзён, і зараз неба ўсё часцей зацягваюць хмары. Гэта насцярожвае.

— З пачатку ўборкі спраўляліся сваімі сіламі, — расказаў дырэктар завода Тарасенка В.І., — ні ў чыёй дапамозе не было патрэбы. Але калі надвор’е падвядзе, то сітуацыя можа ўскладніцца.

Такое не раз ужо здаралася ў мінулыя гады: з-за інтэнсіўных ападкаў тэрміны ўборкі замаруджваліся і ўзнікала патрэба ў ручным уздыманні трасты.

Валакно з сёлетняга ўраджаю атрымліваецца 11-12 нумара. Работнікі цахоў, як і механізатары на палях ці ў майстэрнях, загружаныя працай, няспынна занятыя выкананнем сваіх абавязкаў, справы хапае ўсім.

І кожны адчувае цесную сувязь, адзінства сябе з усім калектывам: паспяховая, аператыўная ўборка палёў забяспечыць якаснай сыравінай вытворчыя лініі.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене