ЗАХАВАЦЬ ТЭХНІКУ Ў НАЛЕЖНЫМ СТАНЕ

15 октября 2012 6:00

У мінулы панядзелак сіноптыкі ўпершыню прадказалі мінусавыя тэмпературы. Не паспееш азірнуцца, як прадкажуць і дажджы, і снег. Сельгастэхніка, што захоўваецца пад адкрытым небам і зімой не выкарыстоўваецца, павінна быць падрыхтаваная, а дакладней — абароненая ад неспрыяльнага надвор’я, закансерваваная.

Пастаноўка камбайнаў на зіму ў ААТ “Абольцы” пачалася яшчэ два тыдні таму. Сітуацыя на мехдвары такая ж, якая была вясной і летам на палях: ва ўмовах кадравага дэфіцыту працуюць усе, ад інжынера да пенсіянера.

— Яны ўдваіх, а я адзін,  — расказвае механізатар, змазваючы рабочыя органы свайго камбайна і ківаючы на суседні. — Напарнік і ў мяне быў, ды зараз кароў доіць. А мне самому ўжо да пенсіі дзевяць месяцаў засталося…

— Новы камбайн прыгналі пад канец уборачнай, не было каму даць, мяне пасадзілі, — успамінае нядаўнія падзеі інжынер. — Думалі спачатку і не ўводзіць у эксплуатацыю, не столькі той уборкі было, колькі пасля чысціць яго трэба, але ўсё ж калі ёсць адзінка тэхнікі і чалавек, які можа ёй кіраваць, то ў напружаны момант магчымасць трэба выкарыстаць.

А цяпер, зразумела, трэба яшчэ і паклапаціцца аб захаванні ўсіх машын, каб у наступным годзе яны зноў эфектыўна служылі вытворчым патрэбам, каб можна было без лішніх праблем выкарыстоўваць іх па прызначэнні.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене