ПРАБЛЕМЫ СЕЛЬГАСВЫТВОРЧАСЦІ

18 октября 2012 9:56

НЕКАТОРЫЯ ГАСПАДАРКІ АДСТАЛІ ПА ЎСІХ НАПРАМКАХ

На пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 11 кастрычніка з выездам у ААТ “Каралькі”, былі разгледжаныя вострыя праблемныя пытанні сельскагаспадарчай галіны раёна і прынятыя жорсткія меры ў адносінах да кіраўнікоў некаторых прадпрыемстваў.

ПАДЧАС НАВЕДВАННЯ ФЕРМЫ ААТ "КАРАЛЬКІ".

На жаль, даводзіцца канстатаваць, што ўзнятыя пытанні на самай справе з’яўляюцца элементарнымі, простымі рабочымі момантамі, этапамі вытворчага працэсу, але ў некаторых гаспадарках яны настолькі запушчаныя, што ператварыліся ў невырашальныя праблемы. Напрыклад, сярод тыповых недахопаў, уласцівых многім гаспадаркам, можна назваць неналежнае ўтрыманне і кармленне жывёлы (бруд у кароўніках, бедны рацыён), нездавальняючую работу па асемяненні. Усё гэта ў канчатковым выніку адмоўна ўплывае на павелічэнне пагалоўя, прыбаўленне ў вазе цялят і рост надояў.

Ёсць нездавальняючыя моманты і ў раслінаводстве.

— Што перашкаджае арганізаваць ачыстку насення так, як вы бачыце гэта зараз? — выказаў неразуменне начальнік райсельгасхарча Анісенка Р.А., калі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў наведалі зернясховішча “Каралькоў”, дзе вялася падрыхтоўка насеннага фонду. — Вы бачыце, што задзейнічаны толькі адзін чалавек. Нічога звышнатуральнага, паставілі чалавека — і ўсё, працэс ідзе. А ў нас чамусьці трыццаць працэнтаў увогуле яшчэ нічога не робяць па гэтым пытанні, трыццаць працэнтаў пачалі тое-сёе рабіць, ну, і трыццаць працэнтаў больш-менш нешта зрабілі. А пасля прыйдзе пасяўная — і, як паказвае вопыт мінулай вясны, пачнуцца пытанні, будзем бегаць і шукаць вінаватых: Красоўская, Анісенка, яшчэ хтосьці там вінаваты, не тое вам далі, не тое сказалі.

У адносінах да ўсіх праблем, пра якія вялася гаворка, старшыня райвыканкама Гарнак А.С. займае адназначную, канкрэтную пазіцыю: прычына адставання, недавыканання паказчыкаў — у недапрацоўках, гультайстве і безадказнасці кіраўнікоў.

— Што робіце вы, што робяць вашыя спецыялісты, калі не вырашаюцца элементарныя пытанні? Ніхто зараз не займаецца ні льном, ні бульбай, ні караняплодамі, як калісьці, але атрымліваецца, што чым меншая нагрузка, тым больш усе апускаюць рукі. Толькі збожжа, кукурузу так-сяк пасеялі — і ўсё, радуемся, адпачываць можна! Паправальвалі ўсё на свеце некаторыя! Малако правалілі, збожжа правалілі, кукурузу правалілі!

Выснова, да якой падвёў Гарнак А.С., бязлітасная і з’яўляецца адначасова загадам, кіраўніцтвам да рашучых дзеянняў:

— Менш трэба ўгаворваць, больш трэба караць. Спагнанні, строгія спагнанні, пакаранні за невыкананне задач! Ніякіх угавораў, ніякіх апраўданняў. Не дзеці малыя.

Кіраўнікі гаспадарак, у якіх дапушчана зніжэнне паказчыкаў, былі заслуханыя. Сярод прычын нездавальняючай работы ўсе называлі недахоп людзей і тлумачылі, што робяць усё, што могуць рабіць у сваім нялёгкім становішчы. Але канкрэтных планаў па яго выпраўленні прадставіць не змаглі. У выніку было прынятае рашэнне пазбавіць кіраўнікоў і спецыялістаў гэтых гаспадарак усіх даплат. А калі сітуацыя не выправіцца да канца года, то будуць прыняты і кадравыя рашэнні.

У. МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене