ЗАЎТРА — ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА

27 октября 2012 6:00

ЯНЫ КЛАПОЦЯЦЦА АБ ТЫМ, КАБ МЫ ЕЗДЗІЛІ КАМФОРТНА І БЯСПЕЧНА

Расце колькасць аўтамабіляў у насельніцтва і ў арганізацыях. Новая тэхніка больш магутная і хуткасная. Адпаведна і на дарогах з кожным днём становіцца цясней, узрастае небяспека здарэнняў, паскараецца зношванне дарожнага пакрыцця, часцей узнікае патрэба рамонту. Седзячы ў салоне прэстыжнага аўто, мы адчуваем сябе камфортна і бяспечна, атрымліваем асалоду ад хуткай і лёгкай язды, якая не стамляе, а забаўляе. Але забяспечылі нам прыемную паездку ці падарожжа не толькі канструктары аўтамабіля. З яго было б мала толку, калі б не пастаянная, бесперапынная праца людзей, якія займаюцца абслугоўваннем і рамонтам дарог.

Яшчэ ў мінулым годзе па ўчастку трасы М1/Е30, які абслугоўвае ДЭУ-8, за суткі праходзіла ў сярэднім пяць з паловай тысяч аўтамабіляў. Сёлета іх ужо сем тысяч, а дарогай займаецца тое самае прадпрыемства, з тым самым паркам тэхнікі і штатам работнікаў, толькі што з 1 кастрычніка яно ўжо адносіцца не да “Белаўтастрады”, а да “Віцебскаўтадара”.

— У працэсе рэфармавання дарожнай галіны праведзена рэарганізацыя, — расказвае начальнік прадпрыемства Сяргей Рыгоравіч Яшчук. — Фактычна нічога ў нас не змянілася, проста атрымалі іншы юрыдычны статус, перайшлі ў падпарадкаванне іншаму ведамству, а задачы нашы тыя самыя — утрыманне дарог у належным стане, своечасовы іх рамонт і ўборка. Праўда, некалькі чалавек у выніку рэарганізацыі мы страцілі: некаторыя выказалі жаданне звольніцца, і цяпер у нас пры штаце восемдзесят чалавек ёсць пяць вакансій.

На сённяшні дзень склалася такая сітуацыя, што тэхнікі ў ДЭУ-8 для паўнацэннага выканання задач, для прадуктыўнай працы хапае, а вось людзей не зусім: патрэбныя прадпрыемству трактарысты і машыніст грэйдзера. Але, нягледзячы на часовыя цяжкасці, работы па бягучым абслугоўванні дарог і падрыхтоўцы да зімы ўдаецца весці паспяхова, усё ідзе па плане і ў адпаведнасці з нормамі.

— Заменена знакаў (у якіх выцвіла святлоадбівальная фарба) на суму каля трохсот мільёнаў рублёў, праведзены рамонт пуцеправодаў, працягваем устанаўліваць агароджу (сетку) ад дзікай жывёлы. Нарыхтавалі на зіму сто працэнтаў патрэбнага аб’ёму чыстай солі і дзевяноста пясчана-солевай сумесі. Тэхніка гатовая працэнтаў дзесьці на восемдзесят пяць: засталося яшчэ дакупіць гуму, акумулятары для некаторых адзінак, некаторыя іншыя справы да ладу давесці.

Нядаўна з рэспубліканскіх СМІ стала вядома аб магчымасці павелічэння на некаторых трасах хуткаснага рэжыму. Зараз гэтае пытанне знаходзіцца на стадыі разгляду, пры чым у цэнтры ўвагі ў тым ліку і ўчастак трасы, які належыць ДЭУ-8. Ці гатовыя нашы дарожнікі да такіх змен?

— Можна назваць некалькі фактараў, якія робяць падобнае новаўвядзенне непажаданым для нас, — тлумачыць Сяргей Рыгоравіч. — Зімой, напрыклад, і пры цяперашнім хуткасным рэжыме нярэдка машыны сыходзяць з дарожнага палатна, а ўявіце сабе, што будзе, калі афіцыйна дазволенай стане хуткасць 140 кіламетраў за гадзіну? Да таго ж на дарозе працуюць нашы людзі, наша тэхніка. І ад дзікай жывёлы патрэбна даць стопрацэнтную гарантыю, і забяспечыць строгі парадак перамяшчэння па трасе розных відаў транспартных сродкаў (цяпер фактычна хто хоча, той і ўз’язджае на яе — хоць і на трактары, і на кані).

Але ўсё ж у выпадку прыняцця станоўчага рашэння на рэспубліканскім узроўні могуць і ў нас у будучым з’явіцца некалькі дзясяткаў кіламетраў, на якіх амбежавальныя знакі з лічбай 120 зменяцца іншымі, больш саліднымі. Вялікая падрыхтоўчая праца павінна папярэднічаць гэтаму новаўвядзенню, не зменшыцца нагрузка, што ляжыць на плячах дарожнікаў, і пасля яго. Бясконцая ўборка смецця, абкошванне, рамонты дарожнага палатна і разнастайных тэхнічных элементаў дарогі — незалежна ні ад якіх акалічнасцей усе гэтыя працэсы павінны ажыццяўляцца бесперапынна і аператыўна.

Айчынныя ўладальнікі легкавых аўтамабіляў бясплатна карыстаюцца дарогамі. Пасажыры грамадскага транспарту і перавозчыкі грузаў бяспечна і хутка праходзяць свае маршруты, пераадольваюць сотні кіламетраў (зразумела, бяспечна і хутка — толькі пры ўмове, што ўсе ўдзельнікі дарожнага руху будуць дысцыплінаванымі і сумленнымі). Трэба цаніць гэтую магчымасць, цаніць вялікія фінансавыя сродкі, што ўкладваюцца ў развіццё дарог, з разуменнем ставіцца да тых ці іншых часовых нязручнасцей і паважаць працу людзей, дзякуючы якім мы карыстаемся ўсімі выгодамі як аўтаўладальнікі, вадзіцелі, кліенты транспартных арганізацый.

Хто ведае, якім акажацца заўтра надвор’е? Можа, з’явіцца галалёд, можа, пачнецца снегапад, а можа, усіх парадуе цудоўны сонечны дзень — але ўсё роўна нават у сваё прафесійнае свята дарожнікі будуць несці дзяжурства, будуць гатовыя ў любы момант прыйсці на дапамогу сотням, тысячам падарожнікаў, якія, захопленыя сваімі клопатамі, мэтамі, занятыя сваімі праблемамі ці радасцямі, пралятаюць кіламетр за кіламетрам.

А сёння, напярэдадні святочнай даты, калектыў ДЭУ-8 віншуе ўсіх сваіх калег і службы, з якімі даводзіцца супрацоўнічаць, усіх дарожнікаў і аўтамабілістаў раёна. Далучаемся да гэтых віншаванняў і мы — кожны, хто хоць і не звязаны з аўтамабільна-дарожнай сферай прафесійна, але ўсё ж без дарог, без дальніх ці блізкіх, частых ці рэдкіх паездак не ўяўляе свайго жыцця. Дзякуй вам за працу, спрыяльнага вам надвор’я, добрай тэхнікі і якасных матэрыялаў, поспехаў, дасягненняў і дабрабыту!

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Проект программы социально-экономического развития Республики Беларусь

Сбор предложений по изменению Конституции

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Октябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram