УБОРКА КУКУРУЗЫ

30 октября 2012 14:11

СЕЛЬГАСВЫТВОРЦАЎ ПАДВОДЗІЦЬ НЕ ТОЛЬКІ НАДВОР’Е

А яшчэ, як вядома, і тэхніка. 22 кастрычніка. На мехдвары УП “Надзёжына” стаяць два кормаўборачныя камбайны.


Ім бы зараз не стаяць, а ехаць па кукурузным полі, але пакуль што гэта немагчыма: абодва выйшлі са строю. У беларускім КВК “Палессе” сапсаваўся рухавік, у нямецкім “Ягуары” сагнуўся вал кідалкі (кола з лопасцямі, якое падае зялёную масу ў сіласаправод для высыпання ў кузаў аўтамабіля) — з-за таго, што ў працэсе працы адвалілася адна пласціна (лопасць).

Усяго ў “Надзёжыне” на сённяшні дзень ёсць тры адзінкі тэхнікі, якія могуць займацца ўборкай кукурузы. Значыць, пакуль праводзіўся рамонт, працавала толькі адна.

— Калі гадоў дзесяць таму ён толькі з’явіўся ў гаспадарцы, дык працаваў па ўсім раёне, усім убіраць дапамагаў, — расказваюць механізатары пра “Ягуара”. — Ну, а цяпер, канечне, паднасіўся, ужо не тое, што раней, столькі адхадзіў…

А вось наконт другой машыны давялося пачуць зусім не такія памяркоўныя выказванні. Рамонт ужо набліжаўся да завяршэння, але нават гэтая прыемная акалічнасць пасля праведзеных пад камбайнам гадзін не радавала механізатара:

— І хто такое дзіва прыдумаў?! Эх, папаўся б мне той канструктар! Матор паставілі — аж 450 конскіх сіл, а ён жа не цягне ні хваробы! А падлезці да яго як? Ні да стартара, ні да чаго! Ну, вось, паглядзіце, дастаньце мне гэты фільтр — як яго дастаць, калі трэба ключом адкручваць знізу? КСК — вось быў калісьці камбайн! А цяпер невядома што зрабілі.

— Нейкая цёмная паласа пайшла ў нашым жыцці, — заўважылі працаўнікі поля, якім давялося на некаторы час стаць майстрамі гаечнага ключа. — Час ідзе, надвор’е не чакае, а мы стаім…

Па стане на 30 кастрычніка ў цэлым па раёне было ўбрана 5166 гектараў кукурузы з 6749-ці, або 77%. Работы яшчэ нямала, і людзі робяць усё, што ад іх залежыць, каб хутчэй завяршыць яе.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене