НЕ ТРЭБА РАСПІСВАЦЦА Ў СВАЁЙ БЕЗДАПАМОЖНАСЦІ

14 ноября 2012 5:07

Днямі ў рэдакцыю звярнуліся жыхары вёскі Мяшкова, якія пражываюць па вуліцы Садовай.

— Усе ж бачаць,— гаварылі пры асабістай сустрэчы і па тэлефоне, — што вуліца разбіваецца, яе стан пагаршаецца з кожным днём. Утварыліся яміны, а калі пайшлі дажджы, іх заліло вадою. Зразумела ж, хто захоча біць і ўласны, і дзяржаўны транспарт, вось і сталі шукаць абходныя шляхі — пайшла тэхніка, у тым ліку і трактары з прычэпамі, па вуліцы Цэнтральнай. А ўся справа ў тым, што значная частка з іх дастаўляе цвёрдыя камунальныя адходы на мясцовы міні-палігон. Дзейнічаюць па прынцыпе: няма нармальнага праезду па той вуліцы, пойдзем па гэтай, ніхто нам не забароніць…

Ды, уласна, ніхто і не забараняе. Вязуць на прычэпах, у кузавах па самай населенай вуліцы вёскі рознае смецце, карчэўе, раслінныя і іншыя адходы.

— Нам, пенсіянерам, — патраплялі ў адзін голас жыхары Мяшкова, — не стала ад іх жыцця. Нясуцца на скорасці, смецце сыплецца на дарогу, хутка і з вуліцай Цэнтральнай будзе тое, што і з Садовай. Дапамажыце як-небудзь нам праз газету, у ЖКГ ведаюць пра нашы цяжкасці, але, як бачна, не збіраюцца нешта рабіць…

У тым, што такі настрой ёсць у камунальшчыкаў, мы пераканаліся ў гутарцы з яго кіраўніцтвам… “Так,— гаварылі яны, — праблема існуе. Пакладзены калісьці “армянскі” асфальт сваё адслужыў, насыпалі мы на палатно па гэтай вуліцы, якая перададзена нам на абслугоўванне, пясок, але стала яшчэ горш. Патрэбна гравійна-пясчаная сумесь, а ўзяць яе няма дзе ў раёне. А пра шчабёнку і гаварыць не прыходзіцца, яе не дакупішся…”

— Дык усяго ж нейкіх 50-70 метраў таго рамонту, няўжо не па сілах…

— Зусім не па сілах, няма сродкаў… Ды і не 70 там метраў, значна больш.

— Можа, усё ж такі разам выедзем на месца, вызначымся, вам як спецыялістам гэта бліжэй, як знайсці выйсце. Канчаткова ж страцім вуліцу, а колькі людзей кожны дзень пакутуюць, нервуюцца, страцілі ўсялякую веру, што ім дапамогуць. Магчыма, хапіла б па першым часе і аўтагрэйдара, каб зрабіць выроўніванне паверхні дарогі і выканаць спуск вады…

— Ды мы там ужо сто разоў былі, што з гэтага зменіцца. Рабіць усё роўна няма чым і за што, ды і грэйдара ў нас няма, выйшаў са строю…

У рэшце рэшт накіравалі з намі пабачыць усё на месцы, каб прыняць рашэнне, майстра па добраўпарадкаванні ЖКГ Пятра Цяліцына. Выдатны спецыяліст у сваёй справе, ён прапанаваў, на наш погляд, самы падыходзячы варыянт прывядзення дарогі ў парадак. Накіраваць сюды грэйдар, зрабіць выроўніванне дарогі, а з наступленнем цёплага сезона дадаткова выканаць ямачны рамонт. Думаецца, хоць якое, але ж рашэнне праблемы. Толькі ж і адкладваць далей няма куды, людзі ж чакаюць ужо не адзін месяц. Ды і шкада вуліцы Цэнтральнай, якую можа напаткаць лёс вуліцы Садовай.

Ёсць па Мяшкове і іншыя праблемныя кропкі. Адна з іх — гэта разбураны, некалі жылы дом, на тэрыторыі колішняй Навасельскай базавай школы. Ён ужо не проста коле вока, а пужае сваім выглядам. А ў садзе пасля абразання сучча ўтварыліся горы ламачча. Хтосьці пачаў разломліваць і разбураць агароджу.

Па шляху ў Мяшкова мы зазірнулі па звароце грамадзян на вуліцу Я. Купалы ў Талачыне. Літаральна на ўездзе на яе з вуліцы Дзяржынскага пры ўзвядзенні індывідуальнага дома было ўскрыта асфальтавае пакрыццё пры пракладцы газу і водаправода. У выніку быў вывернуты на паверхню земляны грунт. Яго размыла дажджамі, па расхлябіцы не прайсці. У чымсьці абвінавачваць забудоўшчыка няма падстаў, бо з боку ЖКГ ніхто не прыняў мер, каб перакапаны ўчастак вуліцы быў прыведзены ў парадак згодна з існуючымі правіламі ўтрымання жылога дома і гаспадарчых пабудоў. Тым больш што спецыялісты ЖКГ выдавалі забудоўшчыку і ўмовы на праектаванне дома для далейшай распрацоўкі праекта.

Мы падрабязна прыпыніліся толькі на двух момантах утрымання камунальшчыкамі вуліцы ў вёсцы і ў горадзе, каб паказаць, куды мы ідзём у стане нашых населеных пунктаў па прычыне бескантрольнасці па падтрыманні ў іх парадку, культуры, стварэння нармальных умоў для жыцця і дзейнасці людзей. І ў першую чаргу адказнасць за гэта кладзецца на жыллёва-камунальныя прадпрыемствы, а таксама на аддзел гарадской гаспадаркі райвыканкама і Валосаўскі сельскі выканаўчы камітэт. Апошнія ў адказе за ўсё, што адбываецца на іх тэрыторыі.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене