ШТО ПАСЕЕШ, ТОЕ І ПАЖНЕШ…

17 ноября 2012 5:42

Народнае выслоўе вельмі трапна перадае вынікі  сёлетняй уборкі ўраджаю ў ААТ “Жукнева”. У гэтым годзе тут было пасеяна 2094 гектары зерневых. З іх 50% адведзена пад азімыя і яшчэ столькі ж — пад яравыя.  Агульны збор  склаў 5880 тон збожжа пры ўраджайнасці 28 цэнтнераў з гектара. Гэта склала  120% у суадносінах з мінулым годам. Для параўнання, у 2011 годзе сабралі 4915 тон. Безумоўна, больш высокі ўраджай значна палепшыў эканамічнае становішча гаспадаркі.

Пра асаблівасці сёлетняй уборачнай расказаў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Жукнева” Якаў Яўгенавіч Шумай:

— У мінулым годзе, калі закончылася ўборка ўраджаю і трэба было сеяць азімыя, востра стала пытанне з насеннем. Нягледзячы на пастаянную апрацоўку, палі былі моцна зарослымі. Куплялі насенны матэрыял ў іншых гаспадарках, нават за межамі нашай вобласці. У выніку даведзеныя плошчы былі засеяны. Ужо з восені было бачна, што азімыя ў добрым стане. Унеслі ўдабрэнні, рабілі якасную апрацоўку зямлі. Не ўпусцілі аптымальныя тэрміны, своечасова прыступілі да ранняй вясенняй падкормкі. Усе неабходныя работы былі праведзены якасна. Аднак, калі пачало каласіцца жыта, пайшлі дажджы. Упершыню за гады сваёй работы сутыкнуўся з такой з’явай, як няпоўны колас.  Ураджайнасць на розных палях аказалася пярэстай: на некаторых па 36 — 38 цэнтнераў з гектара атрымалі, а іншыя далі па 25-26. Калі ж узяць у цэлым, то сярэдняя ўраджайнасць склала 30 цэнтнераў з гектара.

Тое ж самае можна сказаць і пра пшаніцу, пад ёй было 550 гектараў. Вясной зрабілі падкормку, на асобных палях элітнае насенне дало добрыя вынікі, да 40 цэнтнераў з гектара.

Правялі ўвесь комплекс работ і па доглядзе яравых культур. З-за дрэннага надвор’я былі толькі збоі з тэрмінамі пасеву. Тым не менш, плошча у тысячу гектараў была засеяна,  атрымалі нядрэнны ўраджай.

На ўборцы ўраджаю было задзейнічана сем камбайнаў, адзін з іх  новы. У час напружанай працы механізатары прыклалі ўсе намаганні, каб уборка прайшла якасна і своечасова. Склад камбайнераў застаўся той жа, што і ў мінулым годзе. Складаней было з памочнікамі камбайнераў. Запрашалі моладзь — студэнтаў, выпускнікоў школы. Сем экіпажаў працавалі сумленна, некаторыя з іх былі сямейнымі, два экіпажы сталі “тысячнікамі”. Гэта старшы камбайнер Аляксандр Пятровіч Жолудзь з памочнікам Мікалаем Міхайлавічам Назаранкам і экіпаж у складзе старшага камбайнера Сяргея Анатольевіча Каранеўскага і памочніка Анатоля Аркадзьевіча Каранеўскага.

Больш складана было з адвозкай збожжа. У гаспадарцы толькі два МАЗы, яны ніяк не справіліся б дастаўляць зерне. Выручылі старэнькія ГАЗ-53. Прыемна паведаміць, што на такой машыне Сяргей Віктаравіч Машкоў стаў адным з лепшых вадзіцеляў у рэспубліцы, прымаў удзел у “Дажынках-2012″.

Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць работнікаў нашага сельгаспрадпрыемства, а таксама ўсіх жыхароў горада і раёна са святам. Дзякуй вам за старанную, добрасумленную працу. Добрага здароўя вам, удачы і дабрабыту.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене