МАЛАДЫЯ СПЕЦЫЯЛІСТЫ

22 ноября 2012 5:00

ПРЫЕМНАЯ ПАДЗЕЯ, ЯКАЯ ДОРЫЦЬ УСІМ СПАДЗЯВАННІ

З’яўленне ў раённай сістэме аховы здароўя новых спецыялістаў — падзея, якая заўсёды дорыць радасць і спадзяванні. Радуюцца і спадзяюцца на паляпшэнне якасці абслугоўвання пацыенты, радуюцца папаўненню сваёй прафесійнай сям’і і самі медыкі, таму што разам з новымі, няхай сабе і маладымі, нявопытнымі калегамі, ім стане лягчэй выконваць свае задачы. А радасную падзею, як вядома, прынята адзначаць.

ФЕЛЬЧАРАЎ СЕЛЬСКІХ АМБУЛАТОРЫЙ І "ХУТКАЙ ДАПАМОГІ" ВІНШУЕ НАМЕСНІК ГАЛОЎНАГА ЎРАЧА РАЙБАЛЬНІЦЫ КАЗЛОЎСКІ Д.Л.

Нядаўна ў гарадскім Доме культуры адбылося традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства, якое штогод праводзіць раённая бальніца, — віншаванне маладых спецыялістаў з пачаткам працоўнай дзейнасці. Прайшло ўжо некалькі месяцаў з таго часу, як учарашнія студэнты прыехалі па размеркаванні ў раён. За гэты перыяд яны паспелі і ўцягнуцца ў працу, і добра пазнаёміцца са сваімі старэйшымі калегамі, усебакова раскрыцца як прафесіяналы і проста як асобы. А таму арганізатарам свята — адміністрацыі і медперсаналу райбальніцы — было што сказаць, было з чым звярнуцца да галоўных герояў свята, лёгка знайшліся патрэбныя словы, каб падбадзёрыць, заахвоціць моладзь да плённай працы, настроіць на пазітыўны лад.

Кожнага маладога спецыяліста прадстаўляў прысутным нехта са старэйшых. Біяграфічныя звесткі, асабовыя якасці, захапленні, нават гараскопы — так і сур’ёзна, і з гумарам былі намаляваныя партрэты новых медсясцёр, фельчараў, лабарантаў і ўрачоў. Можна з прыемнасцю адзначыць, што ўсе яны творчыя і пазітыўныя людзі з рознабаковымі інтарэсамі. Захапляюцца напісаннем вершаў, вышыўкай, танцамі і спевамі, многія займаюцца спортам.

Некаторыя маладыя спецыялісты з’яўляюцца ўраджэнцамі нашага раёна, некаторыя ж прыехалі здалёк: і з Магілёўшчыны, і нават з Брэстчыны. А гэта значыць, што хто-небудзь пасля адпрацоўкі свайго тэрміну можа і не застацца, жыццё ёсць жыццё. Так, у зачытаным са сцэны “дасье” адной медсястры прагучалі нават такія радкі: вывучае правілы дарожнага руху, асвойвае кіраванне аўтамабілем, марыць купіць сваю машыну і праз два гады паехаць на ёй на радзіму. Але за два гады, канечне, многае можа змяніцца і ў марах, і ў канкрэтных планах. Калі праца ў гэтым калектыве спадабаецца, калі ўдасца добра наладзіць быт, пачне складвацца асабістае жыццё, то што зможа прымусіць маладога чалавека пакінуць сваё стабільнае, перспектыўнае становішча і пайсці шукаць чагосьці лепшага? На гэта, у прыватнасці, ускладае надзеі намеснік галоўнага ўрача Казлоўскі Д.Л., які, гаворачы пра фельчараў, звярнуўся да сталых прадстаўнікоў калектыву:

— Вельмі хацелася б, каб яны ў нас засталіся, а таму я і вас хачу азадачыць: знайдзіце дзяўчатам дастойныя пары.

Канечне, жарты жартамі, але праца медыка патрабуе ў першую чаргу сур’ёзнага стаўлення, адказнасці, уважлівасці і самаахвярнасці. Пра гэта нагадалі ў сваіх выступленнях галоўны ўрач райбальніцы Вішнеўскі А.Д. і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Шамецька Я.Г.

— Час не стаіць на месцы, медыцына развіваецца, лячэбна-дыягнастычны працэс становіцца ўсё больш інтэнсіўным, а патрабаванні да якасці медыцынскага абслугоўвання — высокімі, — звярнуўся да маладога папаўнення Аляксей Дзмітрыевіч. — Я спадзяюся, што наша бальніца стане для вас роднай, што пацыенты заўсёды змогуць разлічваць на вашае спачуванне і цяпло вашых сэрцаў, на бескарыслівае і поўнае выкарыстанне ведаў, якія вы атрымалі ў медыцынскіх навучальных установах.

— Вельмі хочацца спадзявацца і верыць, што сярод вас няма выпадковых людзей, бо вы стаіце на варце здароўя, а часам і жыцця чалавека, — адзначыла Яніна Генадзеўна. А на завяршэнне сваёй прамовы пажадала: — Служыце людзям, нясіце дабро, будзьце мудрымі і міласэрнымі.

Сустрэча працягвалася доўга, выхады на сцэну медработнікаў чаргаваліся з канцэртнымі нумарамі ў выкананні артыстаў Дома культуры. Віншаванняў, пажаданняў, жартаў прагучала безліч, таму ўсё перадаць было б немагчыма, але нельга, напэўна, не прывесці яшчэ выказванне старшыні прафкама Ражанскай Л.А.:

— Хочацца выказаць упэўненасць, што вы не паедзеце ад нас, а купіце свае машыны і будзеце катацца па раёне. А калі ўсё ж і давядзецца нам з некаторымі развітацца, то няхай наш калектыў стане для вас самым дарагім, і праз многа гадоў вы будзеце ўспамінаць яго добрым словам, і пра вас тут таксама застанецца толькі добрая памяць і будуць гучаць толькі добрыя, удзячныя словы. Мы вас чакаем, мы вас любім, работы ў нас край непачаты, вы маладыя, энергічныя — і ўсё ў вашых руках. У добры шлях!

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене