У КОЖНЫМ ДАСЛЕДАВАННІ — КАРПАТЛІВАЯ ПРАЦА

26 ноября 2012 5:00

“Таямніцы малой радзімы”

У гэтым навучальным годзе прайшоў трэці этап рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У яе рамках  вучні  прынялі ўдзел у трох конкурсах даследчых работ. Выніковай стала краязнаўчая вучнёўская канферэнцыя на базе Цэнтра дзяцей і моладзі. Пачалася яна з абароны даследчых творчых работ пад назвай  “Таямніцы малой радзімы”.

Гэты конкурс дазволіў школьнікам заняцца пошукава-даследчай дзейнасцю па вывучэнні паходжання назваў населеных пунктаў розных куточкаў нашага раёна. Адначасова яны назіралі за  раслінным і жывёльным светам родных мясцін, давалі каментарыі да розных гістарычных падзей на Талачыншчыне.

Першае месца па праву прысуджана творчаму калектыву 11 “А” класа Коханаўскай сярэдняй школы, у які ўвайшлі Люда Акружная, Крысціна Савіцкая, Яна Маісеева. Трэба адзначыць непаўторнасць падачы тапанімікі вёсак Заазер’е, Галошава, Пуські. Вучні прачыталі паэму дырэктара школы Міхаіла Міхайлавіча Татарановіча “Легенда аб возеры і крыжы”, у якой аўтар паказаў сваё бачанне народнага падання. Акрамя таго, да кожнага расповеду быў зроблены фотаздымак, што дазволіла больш яскрава ўявіць вобразы роднага краю.

Удзельнікі атрада “Крынічка” Жукнеўскай базавай школы, якія занялі другое месца, умела абгрунтавалі выбраную тэму, акрэслілі мэты і задачы, вылучылі гіпотэзу, прадставілі этапы даследчай работы. Удзельніца атрада Ірына Збуржынская падрыхтавала вершаваны варыянт легенды аб з’яўленні крынічкі. Акрамя тэарэтычнай работы, юныя даследчыкі рэгулярна сочаць за добраўпарадкаваннем тэрыторыі каля крынічкі.

Праведзена  вялікая работа і вучнямі Кастрычніцкай сярэдняй школы, якія занялі трэцяе месца.  На чале з рэдактарам школьнай газеты Аленай Ляшнеўскай яны расказалі аб паходжанні ракі Усвейкі, іншых родных мясцінах.

У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Мікалаеўна Пікулік. Яна падзякавала школьнікам за карпатлівую работу, адзначыла  важную ролю вывучэння гісторыі роднага краю, адзначыла цікавыя, змястоўныя даследчыя работы.

“Праз творчасць — у прафесію жыцця”

Пад такой назвай прайшоў конкурс даследчых работ школьнікаў аб выбары будучай прафесіі. Адной з запамінальных  стала работа вучняў 5 класа Славенскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Інэсы Анатольеўны Акулёнак “Прызванне. Творчасць. Майстэрства”. Аб цікавай і захапляльнай прафесіі мастака расказалі яны на прыкладзе творчай палітры мясцовага мастака Анатоля Яўгенавіча Пасюціна. Прысутныя мелі магчымасць паглядзець фотаздымкі яго карцін і вырабаў з розных матэрыялаў.

Індывідуальныя работы вучняў паказалі, што большасць удзельнікаў мараць прысвяціць сваё жыццё медыцыне. Дзеці распавядалі пра гісторыю многіх  прафесій. Напрыклад, вучаніца сярэдняй школы  №2 Святлана Смык марыць стаць журналістам. Яна паведаміла, што на яе выбар паўплываў удзел у дзіцячым паэтычным клубе “Дручане” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Аляксандравіча Чаплянка. А вучаніца Забалацкай базавай школы Святлана Капусціна хоча стать настаўніцай, шчырыя словы ўдзячнасці выказала сваім настаўнікам. Ангеліна Барышава з Коханаўскай СШ імкнецца прадоўжыць сямейную дынастыю ўрачоў, асвоіць прафесію псіхіятра.

“Зямля пад белымі крыламі”

У конкурсе фотаздымкаў  удзельнічала найбольшая колькасць вучняў. Тэматыка   была разнастайнай — пейзажы, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет, помнікі архітэктуры і культуры Талачыншчыны.  Метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Аляксандра Сяргееўна Харламава адзначыла, што  ў гэтым конкурсе лепшы фотаздымак назваць складана, бо кожны з іх арыгінальны і заслугоўвае ўвагі.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене