СЁННЯ ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ

1 декабря 2012 5:50

ПРАЦА І СКЛАДАНАЯ, І ЦІКАВАЯ, А ГАЛОЎНАЕ — ЛЮБІМАЯ

Працаваць у сістэме страхавання, няважна, на якой пасадзе, па сілах не кожнаму. Страхавому работніку неабходна пастаянна мець справу з людзьмі розных характараў, маральных прынцыпаў і выхавання, да таго ж кожны з іх мае свой інтарэс, зацікаўлены ў сваёй карысці. А яшчэ даводзіцца на практыцы глыбока спасцігаць асаблівасці розных прафесійных сфер, станавіцца на нейкі момант і будаўніком, і ўрачом, і ветэрынарам, і кім заўгодна яшчэ.

— Дзесьці пажар адбыўся, кагосьці затапілі, у кагосьці падзеж жывёлы здарыўся — нам трэба выехаць, даследаваць акалічнасці здарэння, — расказваюць спецыялісты Прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Талачынскім раёне Ірына Нарчук, Вікторыя Хадасок і Ганна Сташэўская (на здымку). — Вывучаем сітуацыю, фатаграфуем, занатоўваем, высвятляем, чаму, напрыклад, абваліўся дах у будынку, ці з-за чаго памерла жывёла. Гэта, канечне, складана (як пачнеш разбірацца ў разнастайнай тэрміналогіі ў службовых інструкцыях!), але за гэта ж мы і любім сваю працу — за магчымасць бачыць, вывучаць і разумець жыццё ва ўсіх яго праявах, ва ўсіх сферах.

Гэтыя тры дзяўчыны прыйшлі ў дзяржстрах год таму — хто пасля заканчэння навучальных устаноў, а хто і пасля працы ў іншых арганізацыях. І цяпер яны, два эканамісты і інжынер-праграміст па адукацыі, упэўненыя, што знайшлі сябе, занялі сваё месца ў жыцці.

— Асабліва пасля таго, як у нас з’явіўся новы будынак, новая мэбля, застаецца толькі працаваць у сваё задавальненне.

Доўгай і плённай працы жадае сваёй маладой змене дырэктар прадстаўніцтва Яцук Н.Г.

— Я спадзяюся, што яны, як і я, 27 гадоў у дзяржстраху, дацягнуць да такога часу і на пенсію пойдуць, — жартуе Наталля Генадзеўна, забягаючы далёка наперад. — Калі я прыйшла сюды, я была самая маладая, мне было 20 гадоў, а ўсім па 30. І ўсе, з кім я пачынала, дапрацавалі да пенсіі. Дарэчы, раней, мне здаецца, людзі больш трымаліся за свае месцы, а цяпер усе бегаюць: калі што не так — адразу сыходзяць. Некаторым паглядзіш у працоўную кніжку – і там працаваў, і там, і там. Таму мне хацелася б, каб нашы дзяўчаты зразумелі, адчулі, што дзяржстрах — гэта іх прызванне, і засталіся ў нас.

Дарэчы, пакуль што ў Наталлі Генадзеўны ёсць падставы лічыць, што менавіта так усё і будзе. Маладыя супрацоўніцы, працуючы па другім і трэцім годзе, апраўдваюць самыя лепшыя спадзяванні.

— Шчыра скажу, нашым маладым пакаленнем я задаволеная. Вось гэтыя дзяўчаты, яшчэ магу назваць вядучага спецыяліста Алену Сушкову, эканаміста Алену Ставінскую — усе яны не толькі добрыя супрацоўнікі, а яшчэ і проста актыўныя людзі. А менавіта такія мне падабаюцца, я не люблю пасіўных, абыякавых, гультаяватых. Дзяўчаты заўсёды гатовыя адгукнуцца на любую маю просьбу, прапанову, заклік. Ну, спатрэбілася, напрыклад, зрабіць уборку ў будынку — яны ў першых радах!

Сапраўды, цудоўна, калі супрацоўнікі гатовыя быць у першых радах дзеля таго, каб прынесці карысць свайму прадпрыемству. Адчуваюць сябе яго гаспадарамі, зацікаўленыя ў тым, каб сумеснымі намаганнямі імкнуцца да далейшага росту і росквіту — а значыць, абавязкова здолеюць дасягнуць усіх сваіх мэтаў.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ СЁННЯ ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ ”

  1. admin , 7 декабря 2012 , 10:53

    Так оно и есть. Двойная моя оплошность – и как автора, и как админа сайта. Исправил. Спасибо за бдительность и небезразличие.

    VN:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VN:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене