РАМОНТ ТЭХНІКІ

5 декабря 2012 5:00

ДА ЛЕПШЫХ ЧАСОЎ ТРЭБА АБЫХОДЗІЦЦА ТЫМ, ШТО ЁСЦЬ

Убачыўшы ў мехмайстэрні ААТ “Абольцы” легкавы УАЗ, на якім ездзіў ветурач, можна падумаць, што прыцягнулі яго сюды, каб разабраць на запчасткі і металалом. Але пазбавіцца ад гэтай іржавай, з асеўшым кузавам машыны было б вялікай раскошай.

— Шкада спісваць, няма на чым ездзіць, так што будзем рамантаваць, — гаворыць галоўны інжынер Цімур Зубаўжэн (на здымку). — Кузаў у ім праваліўся, таму так асеў.

Побач стаіць яшчэ адзін УАЗ, толькі грузавы. Гэта транспарт заатэхніка. У ім праведзена замена інжэктарнай сістэмы на карбюратарную, цяпер засталося толькі пераабсталяваць адпаведным чынам электроніку.

— Катушку знайшлі, супраціўлення яшчэ няма. Машыне гады чатыры (я сам тут першы год раблю), з іх год  нармальна адхадзіла, а далей пачалося — кожны месяц на рамонт. У інжэктарах уся праблема, таму рашылі пазбавіцца ад іх.

Аб’ём работ па рамонце разнастайнай тэхнікі сёлета ў “Абольцах” вялікі. Немалыя патрабуюцца для гэтага і сродкі.

— Шэсць фарсунак трэба замяніць у адным МТЗ-3022. Матор дэтройтаўскі, кожная фарсунка восем мільёнаў каштуе. На пасяўныя агрэгаты таксама буйная сума пойдзе. Мінулай вясной неяк адсеяліся, а на будучую ўжо абавязкова трэба грунтоўна заняцца гэтай тэхнікай, да ладу давесці. Увогуле, зрабіць трэба многа чаго, але сродкі… Грошы ўсе ў асноўным на ферму пайшлі — на рэканструкцыю.

Значыць, застаецца толькі пажадаць, каб рэканструкцыя хутчэй акупілася і ўкладзеныя ў яе сродкі сталі вяртацца, даючы магчымасць і запчасткі набываць без праблем, і нават старыя машыны мяняць на новыя. А пакуль што, да лепшых часоў, трэба шукаць і знаходзіць выйсце з тым, што ёсць.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене