ПЕРСПЕКТЫВА

10 декабря 2012 5:07

РЭКАНСТРУКЦЫЯ ДЗІЦЯЧАГА САДА — У ФОРМЕ БУДАЎНІЦТВА ЯШЧЭ АДНАГО КОРПУСА

— Ад імя бацькоў, чые дзеці ходзяць у Талачынскі дзіцячы сад №1, хачу пацікавіцца такім пытаннем. Мы чулі, што выдзелены сродкі на рэканструкцыю нашага сада, і хацелі б даведацца, у якім выглядзе яна будзе праведзена, якім стане сад пасля абнаўлення, — такі зварот паступіў 3 снежня ад жыхаркі горада да начальніка абласнога ўпраўлення адукацыі Шчурка І.А.

Іван Антонавіч добра знаёмы з цяперашнім станам гэтай дашкольнай установы, якая ўяўляе сабой некалькі будынкаў, у тым ліку і адзін аварыйны (ён, канечне, зачынены), таму даў канкрэтны і, дарэчы, аптымістычны адказ:

— Я быў у гэтым садзе, сустрэўся з загадчыцай, з работнікамі, і цяпер мая пазіцыя наступная: неабходна знесці ўсе тыя хаткі, раскіданыя па двары вакол асноўнага корпуса, і зрабіць адну нармальную прыбудову. Памерам яна павінна быць не меншая за цяперашні галоўны будынак. Гэта маё бачанне сітуацыі, і я ад яго не адмоўлюся. Зараз трэба падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю і будаваць. У 2013 годзе, зразумела, мы яшчэ не пабудуем, але рухацца неабходна толькі ў такім напрамку — адзін новы будынак замест некалькіх старых. Па праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на сістэму адукацыі выдзяляецца каля васьмі мільярдаў рублёў. Але гэта ўсё ў першую чаргу капітальныя рамонты, гэтыя сродкі павінны пайсці на рамонт талачынскіх школ і гімназіі і рамонт Коханаўскай школы. Што да дзіцячых садоў, то тут мы будзем глядзець выбарачна: дзе дах, дзе вокны і гэтак далей. А вось па першым садзе адназначна трэба рабіць прыбудову. Пры гэтым зачыняць яго не спатрэбіцца: і сад будзе функцыянаваць, і будаўніцтва весціся, толькі агароджу паставіць.

ПАКУЛЬ ШТО З ДВУХПАВЯРХОВЫМ БУДЫНКАМ СУСЕДНІЧАЮЦЬ ХАТКІ ВЯСКОВАГА ВЫГЛЯДУ.

Перспектывы, несумненна, прыемныя, у бацькоў цяпер ёсць надзея і падстава для радасці: цяпло, камфорт, бяспека, добрыя бытавыя ўмовы і, канечне ж, сучасны знешні выгляд — усе гэтыя выгоды могуць атрымаць іх дзеці разам з новым корпусам.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

Дожинки-2022

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

ЧТУП “РОУЗТОРГ”

Наш календарь

Декабрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram