ХУТКА БУДЗЕМ ВЫБІРАЦЬ ЁЛКІ

11 декабря 2012 15:06

Забяспечыць насельніцтва і арганізацыі галоўным традыцыйным навагоднім упрыгажэннем, абараніць лес ад незаконнага высякання елак, а таксама зарабіць грошай — гэтыя важныя задачы стаяць у цяперашні адказны перадсвяточны перыяд перад работнікамі лясной гаспадаркі. Як будзе весціся нарыхтоўка елак для рэалізацыі, мы пацікавіліся ў Аболецкім лясніцтве.

— Участкі для нарыхтоўкі ўжо вызначылі, — расказаў 5 снежня дырэктар лясніцтва Вышадкевіч А.І. — У мінулым годзе ў нас, на жаль, атрымалася накладка з транспартам, сапсавалася машына, таму паспелі прадаць толькі 250 адзінак. А вось у пазамінулым годзе рэалізавалі 700 елак. І сёлета ў нас ёсць усе магчымасці для выніковай працы ў гэтым напрамку.

Рэалізацыя вядзецца не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Летась, напрыклад, было арганізавана 4 выезды ў Віцебск. І самі кліенты прыязджаюць, каб забраць свой тавар.

— З Оршы прыязджала адна фірма, бралі елку метраў пяць вышынёй, сабе на арганізацыю. Дарэчы, калі гаварыць пра памеры, то самыя хадавыя — да метра, недарагія. Радзей бяруць людзі елку да двух метраў, і зусім рэдка — да трох.

Што да формы, сіметрычнасці, прыгажосці, то ў гэтым сэнсе любое лясніцтва зацікаўленае ў тым, каб прапанаваць толькі самае лепшае, бо елку трэба не проста высекчы і даставіць на кірмаш, а яшчэ і прадаць. Таму трапляюць да спажыўцоў сапраўды лясныя прыгажуні — і вобразна, і літаральна кажучы.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене