ТУТ ІХ ЧАКАЮЦЬ І ЗАЎСЁДЫ ІМ РАДЫ

12 декабря 2012 6:04

У чарговы раз вучні Коханаўскай сярэдняй школы наведалі тэрытарыяльны цэнтр кругласутачнага прабывання. Хлопчыкі і дзяўчынкі, што прадстаўлялі пачатковыя класы, выказвалі прысутным пажаданні заўсёднай радасці, аптымізму, здороўя і даўгалецця праз сур’ёзныя і жартаўлівыя вершы, песні, выконвалі танцавальныя нумары. І гэты цуд, дзіцячая непасрэднасць, няўрымслівасць, добры настрой, крануў сэрцы бабуль і дзядуляў. Яны падтрымлівалі дзятву апладысментамі, выказвалі падзяку за падрыхтоўку нумароў педагогу-арганізатару школы Але Канстанцінаўне Коласавай.

Школа не пабаялася цяжкасцей, добраахвотна ўзяла на сябе абавязак дапамагаць сацыяльнай установе. З удзелам юных самадзейных артыстаў прайшлі канцэрты, прымеркаваныя да 8 Сакавіка, Дня абаронцаў Айчыны, Дня пажылых людзей. Да апошняга мерапрыемства падрыхтавалі тарты, паднеслі пачастунак разам з паштоўкамі.

Лішніх матэрыялаў сёння ў школе няма, але дырэктар яе Міхаіл Міхайлавіч Татарановіч ідзе насустрач, дзеліцца тым, што ёсць. Былі выраблены ўпрыгажэнні ў выглядзе карцін, размешчаны на бачным месцы, стэнд “Нашы будні”. У гэтым значную дапамогу разам са сваімі выхаванцамі аказаў настаўнік працоўнага навучання школы Аляксандр Анатольевіч Міхайлоўскі.

У распрацоўцы герба ўстановы таксама не абышлося без удзелу педагогаў. У гэтым якраз найлепшы прыклад выхавання ў вучняў павагі да старэйшых людзей, шанавання зробленага імі для нашага краю, роднай зямлі.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене