ПРАЦОЎНАЯ ДЫСЦЫПЛІНА Ў СЕЛЬГАСВЫТВОРЧАСЦІ

19 декабря 2012 5:00

ПРАБЛЕМА, ЯК І РАНЕЙ, У КОЛЬКАСЦІ І ЯКАСЦІ КАДРАЎ

“Падымайцеся” і “выходзьце” — толькі гэтыя два словы з усяго, што выкрыквала даярка, выганяючы кароў з кароўніка на двор, можна смела прывесці на старонках газеты. Астатняе — нецэнзурная лаянка з поўнай нянавісці інтанацыяй, ледзь не праклёны кшталту “каб вы падохлі”. Усё гэта давялося пачуць, наведаўшы комплекс “Заазер’е” ААТ “Абольцы”. Прыехалі мы туды без папярэджання і, даведаўшыся, што загадчыца будзе дзесьці праз гадзіну, вырашылі пагутарыць спачатку з кіраўніком гаспадаркі.

Наш візіт у “Абольцы” быў нанесены з намерам пацікавіцца, якія цяжкасці неабходна пераадолець прадпрыемству, якія задачы вырашыць, каб дабіцца павышэння вытворчых паказчыкаў, у прыватнасці па малаку.

Дарэчы, пра непрыемны эпізод з даяркай дырэктару Мікалаю Іванавічу Працэўнікаву нават не давялося расказваць, таму што сам ён, дзелячыся сваімі праблемамі, звярнуў увагу на недапушчальныя адносіны некаторых работнікаў да сваіх абавязкаў.

— Пра што можна гаварыць, пра якое павышэнне надояў, калі даярка не любіць жывёлу? Ёсць у мяне, на жаль, пара такіх кадраў: крычаць, лаюцца, здаецца, пазабівалі б гэтых кароў. З такімі адносінамі ніякага толку не будзе. Ну, і, канечне, агульная дысцыпліна, усім вядомы постзарплатны перыяд — па-ранейшаму наша бяда. Да таго ж тут ужо даводзіцца гаварыць не толькі пра даярак і скотнікаў, а нават пра спецыялістаў, нават яны падводзяць і даюць іншым адмоўны прыклад!

Якія меры можна прыняць у такой складанай сітуацыі? Ва ўмовах кадравага голаду трэба цаніць кожнага работніка, і ў той жа час нельга закрываць вочы на парушэнні дысцыпліны. Праўда, Мікалай Іванавіч гэтага і не робіць — беспакаранымі вінаватыя не застаюцца. Але, зразумела, акрамя рэпрэсіўных мер трэба не забывацца і аб заахвочвальных — аб тых, якія звернутыя да станоўчага, светлага, стваральнага, а не цёмнага боку чалавечай душы. Іншымі словамі, праблему дысцыпліны можна вырашаць не толькі барацьбой з яе парушальнікамі (зусім безнадзейных шкоднікаў, канечне, трэба і караць, і пазбаўляцца ад іх), але і пошукам новых кадраў і падрыхтоўкай цяперашніх для выканання іншых, больш складаных і адказных, задач.

— З першага снежня на “Заазер’і” новая загадчыца. Маладая, з даярак, вучыцца завочна ў Лужасне на заатэхніка. Алена Барыскіна.

Першае пытанне, якое мы задалі Алене, сустрэўшыся з ёю праз нейкіх паўгадзіны, было ўсё на тую ж тэму:

— Якія вы бачыце шляхі, механізмы павышэння надояў, дасягнення таго ўзроўню эфектыўнасці вытворчасці, калі жывёлы будуць даваць усё, на што яны здольныя ад прыроды?

— Ну, калі гаварыць пра наш комплекс… Кармоў хапае, мука, шрот, усё ёсць. Дысцыпліну, думаю, наладзім з цягам часу, іначай нічога не будзе, без дысцыпліны. Тут патрэбны сумесныя намаганні, разам з кіраўніцтвам прадпрыемства, сама я, зразумела, не спраўлюся, калі не будзе падтрымкі з боку адміністрацыі і спецыялістаў. Хаця вось, напрыклад, пасля апошняй зарплаты ў нас і даяркі, і скотнікі — усе на месцы. У мяне зараз дзевяць асноўных даярак, дзве падменныя, пяць скотнікаў, плюс падменныя, плюс слесары — усяго васямнаццаць чалавек. Усё гэта людзі, асобы, з кожным трэба мець узаемапаразуменне. Спадзяюся, яно ў нас будзе заўсёды, як і цяпер, мы ж усе добра знаёмыя, даўно працуем разам.

Кожнаму неабыякаваму чалавеку хочацца спадзявацца, што так яно і будзе — знойдуцца паразуменне, адчуванне агульнай мэты, агульнай карысці, агульнай адказнасці за справу. Няхай жа збываюцца гэтыя спадзяванні, і людзі працуюць не  з-за безвыходнасці, адсутнасці выбару і пад прымусам, а натхнёна, з любоўю і гонарам за сваю працу.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене