ПАЭТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ – ПАТРЭБА ДУШЫ

16 января 2013 5:30

У ВЕРШАХ І РУКАДЗЕЛЛІ – ГРАМАДЗЯНСКАЯ НЕАБЫЯКАВАСЦЬ І ЛЮБОЎ ДА ЖЫЦЦЯ

У апошні час Віктар Мікалаевіч Пляскач з-за праблем з сэрцам вымушаны большую частку жыцця знаходзіцца дома, седзячы ў сваёй кватэры на вуліцы Леніна ў Талачыне. Радуюць дзеці і ўнукі, любімая жонка, а яшчэ не даюць засумаваць, задавальняюць духоўныя патрэбы вершы, якія ён і чытаць любіць, і сам складае. Ужо запоўніў чатыры тоўстыя сшыткі, падрыхтаваны пяты – хутка і ў яго будуць перанесеныя радкі з чарнавікоў. Кожная падзея, якая не пакідае Віктара Мікалаевіча абыякавым, – ці то данесеная праз сродкі масавай інфармацыі, ці то з асабістага вопыту – становіцца асновай сюжэтнага або проста эмацыянальнага, лірычнага верша.

– Я разумею, што мае творы нельга лічыць па-мастацку дасканалымі, але я ж і не ганаруся імі празмерна, не імкнуся да прызнання ці славы. Пішу, таму што хачу, таму што гэта патрэба маёй душы. І ў той жа час спадзяюся, што ўсё ж такі камусьці напісанае мной спадабаецца, бо ў маіх радках – мае шчырыя перажыванні, тое, чым я хачу падзяліцца з іншымі.

Потомкам своим оставляю
Стихи, что написаны мной.
Храните, читайте с любовью,
Меня вспоминая порой.

И пусть они где-то не в рифму,
И стиль изложенья простой,
Зато все реальные факты
В жизни подмечены мной.

Так звяртаецца ён да чытачоў у адным са сваіх вершаў. Сапраўды, тэматычная палітра яго творчасці вельмі разнастайная, і кожны вобраз, кожны факт узяты з рэальнага жыцця. Ёсць і сатырычныя вершы, якія высмейваюць рэкламу, эстрадных спевакоў, п’яніц, ёсць і проста жартоўныя, і сур’ёзныя публіцыстычныя, і трагічныя, аб вайне. Адзін з іх – верш “Солдату войны”, прысвечаны цесцю.

– Я яго ні разу не бачыў, таму што ён загінуў на тэрыторыі Польшчы. І жонка мая нарадзілася пасля таго, як ён пайшоў на вайну. Але па расповедах, па ўспамінах я гэты верш напісаў.

В сорок третьем детей малолетних оставил
Молодую жену – многодетную мать.
Сам ушел он на фронт бить фашистского гада
За семью и за Родину стал воевать.

На прощанье детей пожалел по-отцовски,
У порога жену очень сильно обнял.
Лишь одну свою дочь не успел он увидеть,
Не пришлося ему ее на руки взять.

Заканчваецца верш зваротам да героя:

Спи спокойно, солдат, за семью не волнуйся.
Дочерей мы в обиду твоих не дадим.
И даем тебе честное слово:
Если нужно, твой подвиг всегда повторим.

Віктар Мікалаевіч захапляецца майстраваннем розных сувеніраў з падручных матэрыялаў (коркі ад пластыкавых бутэлек, шрубы, сашчэпкі і інш.). У пакоі на бачным месцы стаіць зробленая ім стэла (на здымку – на стале). Перад стэлай вечны агонь, букет кветак, а ўнутры (яна раскручваецца) – шарыкавая ручка, у якой замест стрыжня насыпаная зямля з магілы цесця, прывезеная з Польшчы. І загорнута ручка ў аркуш паперы з тэкстам гэтага верша.

Ёсць што ўспомніць Віктару Мікалевічу са свайго працоўнага жыцця. Пачынаў рабочым у калгасе. Пасля паехаў з Талачына аж у Калінінградскую вобласць, закончыў тэхнікум, стаў працаваць бухгалтарам у саўгасе, быў абраны дэпутатам райсавета, а пасля і яго старшынёй.

– Пазней бацькі сталі мне пісаць: ты там адзін, і мы тут адны, прыязджай, у нас нікога няма. Ну, прыехаў – і як усё роўна ў якісьці падвал праваліўся: цішыня, ніякіх знаёмых, аднагодкаў, адзінота… Тады падаўся я ў Маскву. Хацеў уладкавацца там, але не спадабалася мне. Пабоўтаўся, пагуляў (адпускныя атрымаў, так што грошы меў). На Астанкінскую вежу падняўся, па музеях пахадзіў, па Волзе паплаваў ад Масквы да Астрахані – словам, усё, што мяне цікавіла, абгледзеў.

А пасля было зноў вяртанне на радзіму і праца ў сельскай гаспадарцы – у райсельгасхарчы і ў райсельгасхіміі. З апошняй і пайшоў на пенсію.

Займаючы адказныя пасады раённага ўзроўню, знаходзіў час на тое, каб удзельнічаць у тэатры пры гарадскім Доме культуры, супрацоўнічаць як няштатны аўтар з раённай газетай, выдаваць сваю насценную газету, займацца прафсаюзнай работай. Цікаўнасць, неабыякавасць, імкненне ўсюды паспяваць, рабіць як мага больш, знаходзіць карыснае прымяненне ўсім сваім сілам, поўнасцю аддаваць іх людзям – усе гэтыя якасці, уласцівыя маладому чалавеку, засталіся ў Віктара Мікалаевіча і цяпер. Толькі рэалізоўваць іх, зразумела, па-ранейшаму не атрымліваецца: не той узрост, не тое сацыяльнае становішча. І цудоўна, што ёсць у чалавека захапленні, у якія можна ўкласці душу, праз якія можна рэалізаваць сваю творчую энергію.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене