ДЗЕЦІ ЗНОЎ БУДУЦЬ СПЯВАЦЬ
Пасля невялікага перапынку (з пачатку сёлетняга навучальнага года, у сувязі з адсутнасцю педагога) адновіць дзейнасць гурток вакальных і сольных спеваў “Веселая переменка” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі (вул. Леніна, 120, будынак былой ПМК-65). Кіраваць ім будзе Галіна Васільеўна Шнырко. Некалькі гадоў таму яна ўжо займалася гэтай работай (і нават назву гуртка прыдумала менавіта яна). Першы занятак плануецца правесці ў аўторак, 5 лютага, у 17 гадзін, а ў далейшым юныя аматары песні будуць збірацца два разы на тыдзень — па аўторках і суботах. Дарэчы, у гурток яшчэ можна запісацца, там заўсёды з радасцю сустрэнуць усіх, хто цікавіцца музыкай і спевамі.