ФАРМАЛІЗМ І АБЫЯКАВАСЦЬ

27 февраля 2013 6:23

БАЛЬНІЧНЫ ФУТБОЛ, АБО ЯК МЫ ЦЭЛЫ ДЗЕНЬ ПРАСІЛІСЯ Ў ПСІХУШКУ

Здарылася бяда — запіў сусед. Добры, душэўны чалавек, ды слабы на гэтую хваробу, якая, па сведчанні медыкаў, паддаецца лячэнню толькі пры ўмове, што сам пацыент жадае пазбавіцца ад яе. Але ў такім стане, “у запоі”, якое ж яшчэ жаданне можа мець ахвяра зялёнага змея, акрамя як уліць у сябе чарговую дозу?!

Да таго ж звычайна, калі хтосьці запіў і побач не аказваецца блізкіх, неабыякавых людзей, то ніхто пра бедалагу не будзе хвалявацца, ніхто асабліва не кінецца яго выратоўваць. Як кажуць, туды яму і дарога. На шчасце, у нашым выпадку знайшліся аднадумцы, якія прытрымліваюцца хрысціянскага меркавання: бліжняму свайму ў бядзе трэба дапамагчы. І вось у адзін з дзён, каля васьмі гадзін, з гвалтам пагрузілі мы суседа ў машыну і павезлі да дактароў.

Дарэчы, наконт дактароў. Да каго з іх лепш звярнуцца, у якую медыцынскую ўстанову? Дзе змогуць аказаць неабходную дапамогу найбольш хутка і эфектыўна? Неяк наш знаёмы ўжо станавіўся пацыентам адной бальніцы, што знаходзіцца ў іншым раёне. Там яму вельмі спадабалася, бо, як пазней распавядаў, любы жадаючы мог без праблем пранесці гарэлку нават у палату, абы было за што купіць.

Улічваючы такія яго ўспаміны, гэтым разам мы накіраваліся адразу ў Віцебск. Прыехалі ў абласную псіхіятрычную бальніцу (вядомая ў народзе як “дзявятка” — на дзявятым кіламетры Суражскай шашы). Прынялі нас ветліва, агледзелі і западозрылі ў прывезенага востры панкрэатыт. Спаслаўшыся на гэтую акалічнасць, адправілі нас у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, каб наш хворы мог атрымаць яшчэ і дапамогу хірурга. Але адтуль, гэтак жа ветліва сустрэўшы, прераадрасавалі ў абласную бальніцу, маўляў, вы з раёна, значыць, там вас і прымуць. У абласной жа таксама не дапамаглі, а папрасілі праехаць у другую гарадскую (растлумачылі гэта пэўнымі абставінамі арганізацыйнага характару, але не будзем зараз заглыбляцца ў падрабязнасці, каб лішне не заблытацца). Думаеце, у другой гарадской нашыя пакуты нарэшце закончыліся? Ды не! Тут нам паведамілі, што  неабходна адпраўляцца ў… абласную бальніцу, дзе мы ўжо паспелі адзначыцца.

Дарэчы, ездзілі мы ўвесь час на сваёй машыне, а ў адной з медыцынскіх устаноў, якія мы ў той дзень наведалі, нам сказалі чакаць “хуткай дапамогі”. Чакалі, гледзячы, як наш сусед курчыцца ад болю, гадзіны дзве, пакуль не патэлефанавалі, страціўшы цярпенне, на “гарачую лінію” абласнога ўпраўлення аховы здароўя. Тады ўжо “хуткая” была пададзена праз пяць хвілін.

У рэшце рэшт, добра нарэзаўшы кругі ад бальніцы да бальніцы, мы зноў сваім ходам даставілі суседа ў абласную псіхіятрычную бальніцу, дзе яго шпіталізавалі. Уздыхнуць з палёгкай і адправіцца назад у Талачын мы змаглі толькі каля 18-ці гадзін. Ехалі, успаміналі радкі класіка аб тым, што “вось такія дактары вымуць душу без пары”, і радаваліся за сябе — вытрымалі ўсе выпрабаванні, не звар’яцелі, не засталіся ў “псіхушцы” разам са сваім суседам!

В. РАМАНОЎСКІ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


3 комментария на “ ФАРМАЛІЗМ І АБЫЯКАВАСЦЬ ”

  1. qwerty , 8 марта 2013 , 22:05

    бесплатная медицина…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Редакция , 27 февраля 2013 , 13:33

    В соответствии с п.1 Указа Президента Республики Беларусь от 5.12.1997 г. № 630 “О реагировании должностных лиц на критические выступления в государственных средствах массовой информации”, уведомления о критических публикациях направляются на реагирование самим объектам критики. С учётом этого в данном случае материал отправлен в облздрав, который, в соответствии с п.2 вышеназванного указа, обязан принять меры и дать ответ в течение месяца.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. polkovnik , 27 февраля 2013 , 12:01

    Ну и как на это отреагировал редактор? Ему принадлежит право направить критическую публикацию на реагирование! Важно только, чтобы направил в областной Совет депутатов: ему принадлежит право вправить мозги управлению здравоохранения облисполкома.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене