МАДЭРНІЗАЦЫЯ І РАЗВІЦЦЁ ВЫТВОРЧАСЦІ

28 февраля 2013 6:33

НОВАЕ БУЛЬБАСХОВІШЧА БУДЗЕ ЎВЕДЗЕНА Ў ЗНАМЯНАЛЬНЫ ЧАС — У ГОД БЕРАЖЛІВАСЦІ

Калі штогод павялічваюцца пасяўныя плошчы, растуць вал і ўраджайнасць, то перад прадпрыемствам непазбежна паўстане пытанне захоўвання ўраджаю. Адразу ўвесь яго не перапрацуеш і не прадасі ні ў розніцу, ні оптам. А значыць, неабходна забяспечыць належныя ўмовы для таго, каб прадукцыя не страціла свой таварны выгляд і карысныя якасці.

Праблему надзейнага захоўвання бульбы на Талачынскім кансервавым заводзе пачалі вырашаць, пабудаваўшы бульбасховішча. Менавіта пачалі, а не вырашылі, таму што аднаго, як паказала практыка, аказалася мала, і ў цяперашні час побач з ім вядуцца работы па стварэнні другога такога аб’екта.

— Праект практычна такі самы, — расказаў нам начальнік будаўнічага ўчастка кансервавага завода Марозаў Ф.Ф., — толькі ўмяшчальнасць будзе крыху большая. Генеральным падрадчыкам з’яўляецца круглянская ПМК-266, робяць усё з нуля і да канца, ад фундамента і пад ключ.

Хоць ПМК-266 займаецца бульбасховішчам упершыню ў сваёй практыцы, ды ўсё ж вопыт работы з аналагічнымі аб’ектамі ў круглянскіх будаўнікоў ужо ёсць. Менавіта з бульбасховішчамі яны яшчэ ніколі не мелі справы, але будавалі фруктасховішча. Гэта, канечне, не тое самае, але ў прынцыпе нешта падобнае.

— Нічога асабліва складанага тут няма, звычайныя віды будаўніча-мантажных работ, — так ацаніў свае вытворчыя задачы старшы прараб Лапацентаў А.М., — толькі што па фундаменце пытанні былі.

Фёдар Фёдаравіч пацвердзіў:

— Так, тут і грунт не самы лепшы, і сама канструкцыя фундамента вельмі няпростая.

Складанасць у тым, што фундамент, па-першае, суцэльны, на ўсю плошчу бульбасховішча (як бетонная сцяжка), а па-другое, паверхня яго не роўная, а складаецца са шматлікіх каналаў, па якіх вентылятары будуць ганяць паветра для стварэння патрэбнага мікраклімату.

Прыгожа і зладжана ідзе працэс, відаць, што сваю справу робяць прафесіяналы, узброеныя сучаснай эфектыўнай тэхнікай. Лёгка, спрытна перамяшчаюцца па тэрыторыі будоўлі кампактныя і мабільныя французскія ўніверсальныя пагрузчыкі. Пры патрэбе іх можна ператварыць, замяніўшы навясное абсталяванне, і ў вышку для працы людзей на вышыні, і ў пад’ёмны кран.

А вось матэрыялы ўсе айчыннай  вытворчасці.

— Яшчэ гадоў дзесяць таму сэндвіч-панэлей у нас не выпускалі, — успомніў Аляксандр Мікалаевіч, — з Польшчы прывозілі, а цяпер і яны свае, так што абыходзімся зусім без імпарту.

Пакуль што на аб’екце занятыя 25 чалавек. Працуюць людзі з адным выхадным.

— Летам тут было ў нас чалавек восемдзесят, і пасля, бліжэй да здачы, калі добраўпарадкаванне пачнецца, таксама будзе шмат людзей. Колькі трэба, столькі і будзе. І да новага ўраджаю аб’ект здадзім.

Значыць, восенню бульба з палёў будзе звозіцца ўжо ў новае бульбасховішча, і непазбежныя страты пры яе захоўванні будуць мінімізаваныя. Знамянальна, што пра гэтае дасягненне даводзіцца гаварыць якраз у Год беражлівасці.

У. МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене