КАНФЛІКТ ПАКУПНІКА І АХОЎНІКА

17 марта 2013 11:44

Канфлікты паміж пакупнікамі і ахоўнікамі ў гандлёвых кропках — з’ява нярэдкая. У прыватнасці, часта ўзнікаюць спрэчкі, звязаныя з аднаго боку з нежаданнем наведвальнікаў крамы пакідаць свае сумкі ў камеры захоўвання і з другога — са спробамі ахоўнікаў правесці агляд асабістых рэчаў пакупніка на выхадзе.

Скаргі, юрыдычныя кансультацыі, абмен вопытам (напрыклад, што адказаць ахоўніку, каб паставіць яго ў тупік і прымусіць адчапіцца ад сябе) — у інтэрнэце поўна публікацый на гэтую тэму. Даводзіцца сутыкацца з падобнага роду непаразуменнямі і жыхарам Талачына, у прыватнасці, наведвальнікам універсама “Талака”. Сістэма самаабслугоўвання, вялікі асартымент тавараў — усё гэта прываблівае не толькі добрасумленных пакупнікоў, але і зладзеяў. Таму і прадаўцам, і ахоўнікам неабходна пастаянна праяўляць асаблівую пільнасць. Але ці заўсёды яны робяць гэта абгрунтавана, у рамках сваіх паўнамоцтваў, не парушаючы правы сумленных грамадзян?

Часам можна пачуць нараканні талачынцаў на тое, што даводзіцца перажываць сорам, беспрычынна становячыся аб’ектам падазрэнняў з боку аховы. Людзей зневажае і патрабаванне прад’явіць сумку для агляду, і тое, што супрацоўнік аховы ходзіць следам, “вісіць над душой”, пакуль пакупнік не пакіне краму. Адна грамадзянка нават звярнулася на “прамую лінію”, прысвечаную пытанням абароны правоў спажыўцоў, якая прайшла 13 сакавіка з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама, райспажыўтаварыства, прадпрыемства бытавога абслугоўвання, раённага суда і іншых арганізацый. [...]

Працяг чытайце ў нумары газеты за 16.03.2013: артыкул С. Абрамовіча “У чым прычына канфлікту пакупніка і ахоўніка?”.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене